Экватарыяльная сістэма каардынат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
== Другая экватарыяльная сістэма каардынат ==
У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне (''δ''), (радзей — палярная адлегласць (''p''). Але другая каардыната — прамое ўзыходжанне (''α'').
 
Прамое ўзыходжанне свяціла — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад пункта вясенняга раўнадзенства да пункта перасячэння нябеснага экватара з кругам схілення свяціла. Прамое ўзыходжанне адлічваецца ў бок, процілеглы сутачнаму вярчэнню нябеснай сферы, у межах ад 0 да 360° у градуснай меры ці ад 0 да 24 г у гадзіннай меры.