Будынак земскага і гродскага судоў (Пружаны): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Pružany. Пружаны (1810) (2).jpg|thumb|Абмеры будынка земскага і гродскага судоў, 1810]]
 
'''Будынак земскага і гродскага судоў '''<ref>У крыніцах таксама падаецца як ''Пружанскі жылы дом'''</ref> — колішні будынак у [[Пружаны|Пружанах]], які існаваў у другой палове [[XVIII]]—[[XIX]] стст. Пабудаваны з дрэва ў стылі [[барока]] як гарадскі [[асабняк]].
 
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цагляным падмурку з [[мезанін]]ам у цэнтры, завершаны высокім ламаным [[дах]]ам. Вокны прамавугольныя. [[Мезанін]], завершаны на галоўным фасадзе трохвугольным [[франтон]]ам, падтрымліваўся чатырма [[калона]]мі, якія ўтваралі перад уваходам ганак. Планіроўка [[анфілада|анфіладная]]. У цэнтры прыхожая і зала з гранёным [[эркер]]ам на дваровым фасадзе, абапал іх размяшчаліся чатыры жылыя пакоі.