Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны: узведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».
 
Другая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная Заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць стадыёна ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваны электроннае табло і штучнае асвятленне поля, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэва. Памеры поля 105×68 метраў. У 2007 годзе спартыўны комплекс атрымаў сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць стадыёна міжнародным стандартам.
 
Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. Адборачны матч [[Чэмпіянат свету па футболе 2010|чэмпіянату свету 2010]] супраць [[Зборная Казахстана па футболе|Казахстана]] скончыўся перамогай беларусаў. 21 мая 2016 года на стадыёне спарткомплексу адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|Кубка Беларусі 2015/2016]], у якім жодзінскае [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] абыграла барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]].
У цяперашні час арэна мае электроннае табло і штучнае асвятленне поля. Газон на стадыёне натуральны, без падагрэва. Памеры поля 105×68 метраў.
 
== Структура спарткомплексу ==
У 2007 годзе на спорткомплексе брэсцкае «Дынама» прымала латвійскі [[ФК Металург Ліепая|«Металург»]] у [[Ліга Еўропы УЕФА|Лізе Еўропы]]. [[10 кастрычніка]] 2009 года стадыён прымаў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]], у якім гаспадары перамаглі ў [[Зборная Казахстана па футболе|Казахстана]] з лікам 4:0. У 2013 годзе свой хатні матч Лігі Еўропы супраць [[ФК Трабзанспор|«Трабзанспора»]] на брэсцкім стадыёне праводзіла мінскае [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]].
У цяперашні час абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» уключае ў сябе:
* футбольнае поле з натуральным травяным газонам без падагрэва;
* лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню і з шастом, для кідання дзіды і дыска, для штурхання ядра;
* лёгкаатлетычны манеж, спартыўныя і трэнажорныя залы, гасцініцу, кафэ.
 
На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы і інш.
 
== Заўвагі ==