Беларускі піянер: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 28:
Першы нумар месячніка «Беларускі піонэр» выйшаў у канцы 1924 года тыражом 3000 экз. (пачаць выданне беларускага дзіцячага часопіса пастанавіла другая сесія ЦВК БССР яшчэ ў лютым 1921 г.). Часопіс быў органам Народнага Камісарыяту Асветы БССР, рэдакцыя змяшчалася па адрасе: Менск, Пляц Волі. Падпіску прымалі ў рэдакцыі і ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі (Менск, Савецкая, 63, аддзел падпіскі). З першага нумара пры назве часопіса друкаваўся лозунг: «Зьмена зьмену рыхтуе сабе: піонэр-камсамол-КПБ», а з № 12 за 1925 г. з'явіўся іншы лозунг: «Да змаганьня за справу працоўных — будзь гатоў!».
З № 6 за 1925 год у выхадных звестках раскрыты склад рэдкалегіі, на той час гэта былі: [[Аляксандр Іванавіч Якімовіч|А. Якімовіч]], [[М. Лабадаеў]], [[П. Хэйфец]]. З № 5 за 1927 год выданне часопіса ўзяло на сябе выдавецтва «Чырвоная змена», рэдакцыя размясцілася па адрасе: Менск, [[Камсамольская вуліца (Мінск)|Камсамольская]], 25. У склад рэдкалегіі ўвайшлі: у 1927 г. — [[Г. Брыгневіч]], [[С. Жураўскі]], [[М. Мамчыц]], [[А. Пякарчык]] (адказны рэдактар), [[А. Якімовіч]]; у 1928 г. — [[М. Адзінец]], [[Антон Васілевіч Баліцкі|А. Баліцкі]], Г. Брыгневіч, А. Пякарчык (адказны сакратар), А. Якімовіч, у 1929 г. — А. Баліцкі, [[В. Буклей]], [[П. Гарбуз]] (адказны рэдактар), [[Янка Маўр|Я. Маўр]], А. Якімовіч.
Тыраж аднаго нумара вагаўся ад 1050 да 4500 экземпляраў. Напачатку часопіс друкавалі ў друкарні № 2 Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, а з № 11 за 1925 г. і да канца выдання — у друкарні № 1 БДВ. Кошт нумара ў 1924 годзе быў 35 капеек, у 1925 г. паменшаны да 30, потым 20 кап. З 1928—1929 гг. у розніцу нумар каштаваў 12 кап., з дастаўкай па пошце — 20 кап.
Радок 34:
Акрамя актуальнай палітычнай перадавіцы часопіс меў рубрыкі: Наша жыцьцё, Газэта «Беларускага піонэра», У часе адпачынку, Наш каляндар, Бібліотэка піонэра, «Аб усім патроху», «Акцябратам для чытаньня» «З усяго сьвету» і інш. У 1924—1926 гг. «Беларускі піонэр» змясціў некалькі песень з нотамі, у тым ліку тры — з музыкай [[Мікола Равенскі|Міколы Равенскага]] на словы У. Дубоўкі. Часопіс змяшчаў урокі сельскай гаспадаркі, малявання, шахмат і шашак, асноўныя патрабаванні да асабістай гігіены дзяцей, публікацыі пра дасягненні навукі і тэхнікі, ваенную справу. Рэгулярна змяшчаліся матэрыялы пра жыццё дзяцей у замежных краінах (расказваючы пра кітайскіх піянераў «Беларускі піонэр» надрукаваў піянерскія лозунгі па-кітайску).
Друкаваліся творы [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Уладзімір Дубоўка|Уладзіміра
Мастацкая аздоба часопіса адпавядала густам, пошукам і практыцы 1920-х гадоў. Для яго загалоўка былі распрацаваны некалькі відаў «фігурных» шрыфтоў. Рэгулярны ўдзел у афармленні прымалі мастакі [[Анатоль Мікалаевіч Тычына|А. Тычына]], [[Г. Змудзінскі]], [[А. Абрамаў]], [[Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч|М. Філіповіч]], [[А. Вало]], [[Яфім Мікалаевіч Тарас|Я. Тарас]], [[Яўген Андрэевіч Саматыя|Я. Саматыя]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Р. Семашкевіч]]. Вокладку першага нумара зрабіў мастак [[П. Гуткоўскі]], пасля гэтага часцей за ўсё на вокладцы змяшчалі малюнкі [[Янка Кашкель|Я. Кашкеля]], [[А. Вало]]; фотарэпрадукцыі (у тым ліку каляраваныя) і фотакалажы [[П.
Выданне часопіса спынілася без аб'яўлення прычыны ў верасні 1929 года, апошнім выйшаў № 17-18. Пасля гэтага рэдкалегія часопіса падзялілася: адказны рэдактар П. Гарбуз і В. Буклей сталі працаваць у новазаснаванай газеце [[Піянер Беларусі (1929)|«Піянер Беларусі»]]; падпісчыкі «Беларускага піонэра» да канца году замест часопіса атрымлівалі гэту газету. Член рэдкалегіі «Беларускага піонэра» А. Якімовіч перайшоў на працу ў новазаснаваны часопіс для малодшых школьнікаў [[Іскры Ільліча|«Іскры Ільліча»]].
|