Уладзімір Рыгоравіч Плешчанка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія, перанесена: дміністратыўн → дміністрацыйн (3) з дапамогай AWB
Радок 41:
У 1990 г. стварыў у Віцебску (разам з [[Барыс Хамайда|Барысам Хамайдам]], [[Уладзімір Міхайлавіч Падгол|Уладзімірам Падголам]], [[Сяргей Навумчык|Сяргеем Навумчыкам]]) клуб «За дэмакратычныя выбары» і газету «Выбар».
 
Быў адным з арганізатараў супраціву дзейнасці [[ГКЧП]] ў Віцебску ў жніўні 1991 г. Падчас путчу У. Плешчанка, Б. Хамайда ды яшчэ некалькі актывістаў стаялі на галоўнай плошчы [[Віцебск|Віцебска]]а з плакатамі, пратэставалі супраць дзяржаўнага перавароту. Вёў перамовы з кіраўніцтвам аблвыканкаму, з камандаваннем віцебскай дэсантнай дывізіі пра непадтрыманне імі путчыстаў. Пасля путчу ўзяў пад ахову ад разрабавання  будынак віцебскага абкаму партыі.
 
Быў адным з арганізатараў тысячнага мітынгу на стадыёне «Дынама» ў Віцебску,  на якім прынялі рэзалюцыю ад клуба «За дэмакратычныя выбары». У ёй патрабавалі забараніць [[КПСС]], забраць у дзяржаўную ўласнасць партыйную маёмасць, дэмантаваць камуністычныя помнікі, перайменаваць вуліцы.
 
У. Плешчанка быў адным з удзельнікаў групы актывістаў, якія ў канцы 90-х, напачатку 2000-х гадоў  бралі ўдзел у шматлікіх непублічных акцыях ў Віцебску і вобласці па вывешванні бела-чырвона-белых сцягоў ды лозунгаў з палітычным зместам. Такім чынам стварыўся вобраз легендарнага Мірона, ад імя якога на месцы акцыяў пакідаліся палітычныя паведамленні.
 
У. Плешчанка да 2006 г. працягваў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Неаднаразова разам з [[Барыс Хамайда|Б. Хамайдам]] ды іншымі грамадскімі актывістамі браў удзел у пікетах у Віцебску каля так званага «сіняга дома» (вул. Леніна, д. 28). Напачатку 2000-х гадоў такія пікеты ладзіліся кожны панядзелак і чацвер, а то і штодзень.
Радок 54:
 
== Храналогія пераследу ==
У студзені 1996 г. у газеце «Выбар» быў надрукаваны верш [[Славамір Адамовіч|Славаміра Адамовіча]] «Убей прэзидента».  Рэдактар газеты Б. Хамайда, член рэдакцыйнай рады У. Плешченка і паэт С. Адамовіч былі абвінавачаныя ў закліках да здзяйсненя тэрарыстычнага акта (арт. 67 ч. 1 КК РБ). 6 красавіка 1996 г. С. Адамовіч быў арыштаваны КГБ. Затым абвінавачванне перакваліфікавалі ў «абразу прэзідэнта». С. [[Славамір Адамовіч|Адамовіч]] адседзеў 10 месяцаў у СІЗА. Спачатку ў «амерыканцы» у [[Мінск|Мінску]]у, затым у [[Віцебск|Віцебску]]у. Быў асуджаны на тэрмін зняволення, які прабыў у СІЗА. У. Плешченка і Б. Хамайда падчас крымінальнай справы  былі пад падпіскай аб нявыездзе, затым былі пераведзеныя ў стан сведкаў.
 
04 лютага 1998 г. У. Плешчанка за ўдзел у пікеце ў падтрымку адміністратыўнаадміністрацыйна арыштаваных Б. Хамайды і Ю. Мароза быў асуджаны на 10 сутак арышту.
 
У сакавіку 1998 г., да дня незалежнасці Беларусі, віцебскія актывісты У. Плешчанка, Б. Хамайда, Ю. Мароз і Ю. Карпаў усклалі да будынка адміністрацыі прэзідэнта ў [[Мінск|Мінску]]у двух бел-чырвона-белых буслоў. За несанкцыянаваны мітынг і супраціўленне супрацоўнікам міліцыі былі асуджаныя кожны на дзесяць сутак адміністратыўнагаадміністрацыйнага арышту.
 
У ліпені 1998 г. У. Плешчанка, Б. Хамайда і Ю. Карпаў, падчас правядзення «[[Славянскі Базар у Віцебску|Славянскага базару]]», на якім выступаў [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнка]], тройчы затрымліваліся супрацоўнікамі міліцыі. Падчас аднаго з затрыманняў іх абвінавацілі ў згвалтаванні непаўнагадовай, тры гадзіны пратрымалі ў міліцэйскім участку і адпусцілі без складання пратаколаў.
Радок 64:
31 жніўня 1998 г. з пастамента, каля Віцебскага гарадскога ваенкамата, знік бюст [[Аляксандр Васільевіч Сувораў|Суворава]]. Вартаўнік патэлефанаваў у міліцыю, пачаліся пошукі. Праз дзень бюст знайшлі кінутым у суседнім двары. Была заведзеная крымінальная справа. 2 верасня 1998 г. па гэтай справе былі затрыманыя У. Плешчанка, Б. Хамайда і Ю. Карпаў. У РАУСе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска іх пратрымалі больш за сем гадзін. Пасля допыту У. Плешчанка быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар г. Віцебска. Крымінальная справа была ўзбуджаная па двух артыкулах: арт. 225 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК РБ]] — «знішчэнне гісторыка-культурных каштоўнасцяў» і па арт. 201, ч. 2 — «злоснае хуліганства». Вінаватым сябе У. Плешчанка не прызнаў. Паказанні даваць адмаўляўся. У следчым ізалятары ў У. Плешчанкі здарыўся сардэчны прыступ, у яго было хворае сэрца, тым не менш яго не выпусцілі з-пад варты і амаль сем месяцаў падчас следства і суда ён знаходзіўся ў СІЗА.
 
Падчас зняволення А. Плешчанкі ў Віцебску праходзілі пікеты з патрабаваннем яго вызвалення. 26 студзеня 1999 г. Б. Хамайда выйшаў у пікет з плакатам: «Свабоду Плешчанку!». Ён быў асуджаны на 15 сутак арышту. 12 сакавіка 1999 г., падчас суда над У. Плешчанкам, у г. [[Лёзна]] на высокавольтнай апоры перадачы быў вывешаны бела-чырвона-белы сцяг з цыдулкай: «Наяўнасць палітвязьняў на маёй Радзіме лішні раз пацьвярджае антыбеларускі курс рэжыму. Свабоду Уладзіміру Плешчанку! Мірон».
 
16 сакавіка 1999 г. прайшло першае паседжанне суда. У судовым працэсе ў якасці грамадскіх абаронцаў бралі ўдзел старшыня праваабарончага цэнтру
 
«[[Праваабарончы цэнтр «Вясна»|Вясна-96]]» [[Алесь Віктаравіч Бяляцкі|Алесь Бяляцкі]] і юрыст «Вясны-96» Валянцін Стэфановіч. У. Плешчанка распавёў, што насамрэч у ноч на 31 жніўня 1998 г. быў недалёка ад гарваенкамату, але помнік [[Аляксандр Васільевіч Сувораў|Суворава]] не чапаў, толькі распаўсюджваў улёткі. Ён заявіў, што яго судзяць за палітычныя погляды і актыўную грамадскую дзейнасць.
 
Судовы працэс доўжыўся да 29 сакавіка 1999 г. Падчас працэсу высветлілася, што гіпсавы бюст Суворава не меў мастацкай каштоўнасці. Суддзя Аляксандр Абашын запатрабаваў вывучэння рэчавых доказаў. У якасці аднаго з іх выступаў гумовы бот У. Плешчанкі, канфіскаваны з хаты ў вёсцы Вароны. Па патрабаванні адваката ягоны след параўналі з адбіткам, пакінутым на зямлі меркаваным злачынцам. Існавала розніца ў 5 сантыметраў. Галоўны аргумент следства быў абвергнуты. Хадайніцтва адваката У. Шайкевіча і грамадскіх абаронцаў было задаволенае. Судовая справа была адпраўленая на дарасследаванне, а У. Плешчанку была змененая мера стрымання – арышт на падпіску аб нявыездзе. Затым крымінальная  справа была спыненая.  
Радок 74:
За ўдзел у пікетах у цэнтры Віцебска шматразова затрымліваўся міліцыяй, арыштоўваўся, быў аштрафаваны. Прынцыпова не плаціў штрафы. Каб не канфіскавалі маёмасць у гарадской кватэры, дзе жыў разам з жонкаю і дачкой, быў вымушаны пераехаць жыць у в. Вароны Віцебскага раёна ў бацькоўскую хату.
 
10 снежня 1999 г. ў дзень [[Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека|Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека]] У. Плешчанка, Раман Салаўян, Б. Хамайда у пікеце каля «сіняга дома» трымалі плакаты: «Сёння — Дзень правоў чалавека», «Мы — бяспраўныя людзі», «Саюзная дамова з Расіяй адбірае ў беларускай нацыі права на самавызначэнне». Былі затрыманыя міліцыяй. На іх за несанкцыянаваны пікет былі складзеныя адміністратыўныяадміністрацыйныя пратаколы.
 
Затрыманы 25 сакавіка 2000 г. на [[Дзень Волі]] ў [[Віцебск|Віцебску]]у разам с дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання|Вярхоўнага Савету 13-га склікання]] [[Валерый Шчукін|Валерыям Шчукіным]] і Р. Салаўянам. 27 сакавіка 2000 г. судом Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя — Святлана Туфан, асуджаны на10 сутак адміністрацыйнага арышту.<ref>https://www.svaboda.org/a/24832124.html Навіны 27 сакавіка 2000 г.</ref>
 
06 лютага 2003 г. У. Плешчанка судом Чыгуначнага раёна г. Віцебска, суддзя — Святлана Туфан аштрафаваны на 150 базавых велічынь (1 850 000 рублёў) за ўдзел у пікеце 20 студзеня 2003 г., падчас візіту ў [[Рэспубліка Беларусь|Беларусь]] [[Уладзімір Пуцін|Уладзіміра Пуціна]]. Ён разам з Б.Хамайдам і Аляксандрам Салаўянам выйшаў з плакатам: «Збор сродкаў супраць расійскай агрэсіі». Быў прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага пікетавання.<ref>https://www.svaboda.org/a/24847096.html ВІЦЕБСКАГА АПАЗЫЦЫЯНЭРА ЎЛАДЗІМЕРА ПЛЕШЧАНКУ АШТРАФАВАЛІ НА 1850000 РУБЛЁЎ</ref>
 
22 снежня 2003 г. У. Плешчанка і А. Салаўян былі затрыманыя ў [[Віцебск|Віцебску]]у, падчас збору подпісаў пад заявай аб адмене дзеяння «саюзнай дамовы» паміж [[Рэспубліка Беларусь|Беларуссю]] і [[Расія|Расіяй]]й. Суд Чыгуначнага раёна г. Віцебска абвінаваціў іх у правядзенні несанкцыянаванага пікета і аштрафаваў У. Плешчанку - на 150 базавых велічынь (2 млн. 475 тыс. рублёў), А. Салаўяна - на 160 базавых велічынь (2 млн. 640 тыс. рублёў).<ref>http://spring96.org/ru/news/7745 В Витебске оштрафованы члены КХП БНФ.</ref>
 
За першых тры месяцы 2004 г. У. Плешчанка быў асуджаны за пікетаванне ў [[Віцебск|Віцебску]]у 5 разоў.<ref>https://www.svaboda.org/a/24875493.html ЧЫГУНАЧНЫ РАЁННЫ СУД ВІЦЕБСКУ ПАПЯРЭДЗІЎ У.ПЛЕШЧАНКУ ДЫ А.САЛАЎЯНА</ref>
 
Апошні раз быў затрыманы з Б. Хамайдам 25 сакавіка 2006 г. за пікет на [[Дзень Волі]] ў [[Віцебск|Віцебску]]у. Асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
 
== Узнагароды ==
Лаўрэат нацыянальнай прэміі «[[Хартыя'97|Хартыі-97]]» за асабістую мужнасьць за  1998 г.<ref>https://www.svaboda.org/a/24829453.html Навіны 07 студзеня 1999 г.</ref>
 
{{зноскі}}
Радок 107:
* http://old.memo.ru/hr/politpr/lists1/belorus.htm
* http://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/1105159
 
[[Катэгорыя:Палітвязні Беларусі]]