Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Geoanviz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Geoanviz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
|тып = Падраздзяленне [[БДУ]]
|лістынг на біржы =
|дзейнасць = навуковаНавукова-даследчая ўстанова
|дэвіз =
|заснавана = [[11 ліпеня]] [[1994|1994 г.]]
Радок 20:
|чысты прыбытак =
|колькасць супрацоўнікаў = 43
|матчына кампанія = [[Rolls-Royce plc|Rolls RoyceБДУ]]
|даччыныя кампаніі =
|сайт = http://www.humanproblem.com/
Радок 27:
 
== Гісторыя ==
 
11 ліпеня 1994 г. быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ "Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека". Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з'яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусь.
 
Агульная колькасць супрацоўнікоў - 43, з іх навуковых супрацоўнікаў - 12, дактароў навук - 1, кандыдатаў навук - 5.
 
== Падраздзяленні ==
 
* Лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі;
* Лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій;
* Лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання;
* Эксперыментальна-вытворчая лабараторыя;
* Аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу;
* Аддзел сістэм бяспекі.
 
== Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці ==
 
* Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці.
* Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў.
* Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій.
* Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў.
* Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў.
* Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.