Нацыянальна-палітычная нарада (1920): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Нацыянальна-палітычная нарада 1920 года''' — сход сябраў [[Народная рада БНР|Народнай рады]...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''НацыянальнаНацыяна́льна-палітычнаяпаліты́чная нараданара́да 1920 годаго́да''' — сход сябраў [[Народная рада БНР|Народнай рады]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], сфармаванай ёй [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады народных міністраў]] і дыпламатычных прадстаўнікоў БНР. Адбылася [[20 кастрычніка]] [[1920]] года ў [[Рыга|Рызе]] ([[Латвія]]). Мела на мэце выпрацоўку стаўлення да «[[Рыжскі дагавор (1920)|Дамовы аб замірэнні і прэлімінарных умовах міру паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога]]» ад 12 кастрычніка 1920 года, а таксама да акупацыі [[Вільнюс|Вільні]] і [[Віленскі край|Віленшчыны]] войскамі генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] 9 кастрычніка 1920 года.
 
Была заслуханая справаздача Рады народных міністраў [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. На нарадзе выступілі з дакладамі [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]], [[Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі|Клаўдзій Дуж-Душэўскі]], [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусь Езавітаў]], [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]], [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]], Ластоўскі, [[Язэп Аляксеевіч Мамонька|Язэп Мамонька]]. Акрамя сацыялістаў-рэвалюцыянераў і сацыялістаў-федэралістаў, якія ўваходзілі на Народную раду і Раду народных міністраў БНР, у нарадзе ўдзельнічаў сацыял-дэмакрат [[Антон Аўсянік]], прысутнічалі таксама [[Аляксандр Іванавіч Вальковіч|Аляксандр Вальковіч]], Юры Гладкі, У. Грунтоў, [[Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі|Уладзмір Пігулеўскі]], [[Янка Чарапук]].
Радок 6:
 
Пасля Нарады далейшая дзейнасць урада Ластоўскага ў Рызе стала немагчымай, паколькі Латвія паводле ўмоў мірнай дамовы з РСФСР (жнівень 1920) абавязвалася не падтрымліваць сілы, скіраваныя супраць Савецкай Расіі. Урад Ластоўскага пераехаў у [[Каўнас|Коўна]] (Каўнас) — сталіцу Літоўскай Рэспублікі.
 
== Літаратура ==
* ''Лобаў Р.'' Нацыянальна-палітычная нарада 1920 // {{Крыніцы/ЭГБ|5|}} С. 305—306