Нацыянальна-палітычная нарада (1920): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1:
'''Нацыяна́льна-паліты́чная нара́да 1920 го́да''' — сход сябраў [[Народная рада БНР|Народнай рады]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], сфармаванай ёй [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады народных міністраў]] і дыпламатычных прадстаўнікоў БНР. Адбылася [[20 кастрычніка]] [[1920]] года ў [[Рыга|Рызе]] ([[Латвія]]). Мела на мэце выпрацоўку стаўлення да «[[Рыжскі дагавор (1920)|Дамовы аб замірэнні і прэлімінарных умовах міру паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога]]» ад 12 кастрычніка 1920 года, а таксама да акупацыі [[Вільнюс|Вільні]] і [[Віленскі край|Віленшчыны]] войскамі генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] 9 кастрычніка 1920 года.
 
Была заслуханая справаздача Рады народных міністраў [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. На нарадзе выступілі з дакладамі [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]], [[Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі|Клаўдзій Дуж-Душэўскі]], [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусь Езавітаў]], [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]], [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]], Ластоўскі, [[Язэп Аляксеевіч Мамонька|Язэп Мамонька]]. Акрамя сацыялістаў-рэвалюцыянераў і сацыялістаў-федэралістаў, якія ўваходзілі наў Народную раду і Раду народных міністраў БНР, у нарадзе ўдзельнічаў сацыял-дэмакрат [[Антон Аўсянік]], прысутнічалі таксама [[Аляксандр Іванавіч Вальковіч|Аляксандр Вальковіч]], Юры Гладкі, У. Грунтоў, [[Уладзімір Васілевіч Пігулеўскі|Уладзмір Пігулеўскі]], [[Янка Чарапук]].
 
Нарада прыняла рэзалюцыю, у якой асудзіла падпісанне прэлімінарнага міру і пастанавіла лічыць яго «''для беларускага народу неабавязковым''», выказалася за неабходнасць усімі спосабамі і сродкамі і надалей весці барацьбу за незалежнасць і непадзельнасць Беларускай Народнай Рэспублікі з усімі яе ворагамі, патрабаваць абавязковага ўдзелу дэлегацыі ўрада БНР у рыжскіх перамовах аб міры. Нарада прызнала дзейнасць урада Ластоўскага «згоднай з воляй усяго беларускага народа». На нараду прыехаў сябра Прэзідыума [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]] [[Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка|Кузьма Цярэшчанка]]. Ад імя Найвышэйшай рады ён склаў яе паўнамоцтвы і прызнаў Народную раду адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. Народная Рада БНР стала ізноў называцца [[Рада БНР|Радай БНР]]. Было вырашана стварыць вакол урада Ластоўскага адзіны нацыянальны блок. Гэтае рашэнне было выкананае на [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі 1921 года]] ў [[Прага|Празе]]. Віленскае пытанне Нарада прызнала справай толькі Беларусі і [[Літва|Літвы]]. Пасля нарады была заключаная дамова паміж урадамі БНР і Літвы аб узаемным прызнанні і сумеснай барацьбе супраць польскіх акупантаў у Віленскім краі і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]].