Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Geoanviz (размовы | уклад)
Geoanviz (размовы | уклад)
Радок 43:
== Структура ==
 
У Інстытуце для ажыццяўлення навучання і падрыхтоўкі слухачоў, навуковай дзейнасці створаны наступныя падраздзяленні<ref>http://lawinstitute.bsu.by/Structure_of_the_Institute</ref>:
* кафедра судовай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, [[прафесар]] [[Баркаў Аляксандр Уладзіміравіч]]);
* кафедра пракурорскай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, [[дацэнт]] [[Зайцава Людміла Львоўна]]);
* навучальна-метадычны аддзел;
* лабараторыя заканадаўства;
* лабараторыя судовай практыкі і метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу<ref>http://lawinstitute.bsu.by/Structure_of_the_Institute/Guide</ref>.
 
== Кіраўніцтва ==
Радок 57:
* Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай працы – [[Лещанка Сняжана Канстанцінаўна]], кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
* Намеснік дырэктара па агульных пытаннях – Дымович Леанід Іванавіч;
* Галоўны бухгалтар – Божнева Антаніна Сцяпанаўна<ref>http://lawinstitute.bsu.by/Structure_of_the_Institute/Guide</ref>.
 
== Навуковыя даследванні ==
Радок 69:
Вынікі навуковых даследаванняў 2007-2008 гг. скарыстаны пры падрыхтоўцы заключэнняў на праекты сямі пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У рамках тэмы ў 2007-2008 гг. апублікавана 95 навуковых прац, у тым ліку Навукова-практычны каментар да [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь]].
 
У 2009-2010 гг. у Інстытуце выконваецца спецыяльнае навуковае даследаванне на тэму «Аптымізацыя пракурорскай і судовай практыкі па барацьбе з карупцыйнымі правапарушэннямі» (2009-2010 гг.). Накірунак даследавання непасрэдна ўзгадняецца з Дзяржаўнай праграмай па барацьбе з [[Карупцыя|карупцыяй]] на 2007-2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На Інстытут ускладзены абавязак падрыхтаваць навукова-практычны каментар і аглядна-аналітычныя матэрыялы па пытаннях кваліфікацыі карупцыйных злачынстваў, удасканалення практыкі крымінальнага пераследу і ажыццяўлення правасуддзя па справах пра дадзеныя злачынствы<ref>https://bsu.by/ru/main.aspx?guid=6361</ref>.
 
== Міжнароднае супрацоўніцтва ==
 
Інстытут супрацоўнічае з замежнымі ўстановамі адукацыі, а таксама прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый. Інстытут усталяваў сувязі з універсітэтамі [[Расія|Расіі]], [[Казахстан|Казахстана]], [[Малдова|Малдовы]], [[Украіна|Украіны]], [[Узбекістан|Узбекістана]], [[Арменія|Арменіі]] і іншымі. Праводзяцца семінары і канферэнцыі сумесна з Прадстаўніцтвам [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацый|ААН]]/[[Праграма развіцця ААН|ПРААН]] у Рэспубліцы Беларусь, з [[Савет Еўропы|Саветам Еўропы]], з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека [[Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|АБСЕ]]<ref name=":1">http://lawinstitute.bsu.by/International_cooperation</ref>.
 
У Інстытуце пабывалі дэлегацыі Вярхоўнага Суда [[Індыя|Індыі]], Вярхоўнага Народнага Суда [[В’етнам|В'етнама]], Генеральнай пракуратуры [[Арменія|Арменіі]], прадстаўнікі пракуратур [[Кітай|КНР]], генеральнай пракуратуры [[Іран|Ірана]]<ref name=":1" />.
 
{{Зноскі}}