Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Па вызваленні Вацлава Ластоўскага, сябры кабінета, а таксама Прэзідыума Народнай Рады [[Палута Аляксандраўна Бадунова|Палута Бадунова]] і [[Язэп Аляксеевіч Мамонька|Язэп Мамонька]], выехалі ў [[Рыга|Рыгу]]. Туды ж пераехалі старшыня Народнай Рады [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]] і яго намеснік [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]], якія ў студзені 1920 года мусілі пакінуць Беларусь і жыць у Германіі. У верасні 1920 года міністрам фінансаў замест Бялевіча стаў [[Аляксандр Іванавіч Вальковіч|Аляксандр Вальковіч]]. Пазней міністрам замежных спраў замест Ладнова прызначаны Цвікевіч. У сувязі з заключэннем паміж Латвіяй і РСФСР мірнага дагавора латвійскі ўрад не мог даваць прытулак органам БНР.
 
У лістападзе 1920 года Рада Народных Міністраў пераехала ў сталіцу [[Літва|Літвы]] [[Каўнас|Коўна]] (Каўнас). На [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі 1921 года]] ў [[Прага|Празе]], якая праходзіла 25—28 верасня, Рада Народных Міністраў была прызнаная адзіным законным органам выканаўчае ўлады ў Беларусі. 20 траўня 1922 года пачаўся ўрадавы крызіс у сувязі з тым, што на [[Генуэзская канферэнцыя|Генуэзскай канферэнцыі 1922 года]] па эканамічных і фінансавых пытаннях Ластоўскі і Цвікевіч прызналі права Літоўскай Рэспублікі на [[Вільнюс|Вільню]] і [[Віленскі край]].
 
[[11 кастрычніка]] 1922 года быў створаны сёмы ўрад БНР — [[Дзяржаўная калегія БНР|Дзяржаўная калегія]] на чале з Пётрам Крачэўскім. 20 красавіка 1923 года Вацлаў Ластоўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа. 20 жніўня 1923 года сфармаваны восьмы ўрад. У новую Раду Народных Міністраў БНР увайшлі Аляксандр Цвікевіч (старшыня, міністр замежных спраў), Язэп Варонка (міністр асветы, неўзабаве выехаў у ЗША), Васіль Захарка (в. а. міністра фінансаў), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр) і [[Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч|Уладзімір Пракулевіч]] (дзяржаўны пісар). Аднак гэты кабінет не лічыцца паўнамоцным, паколькі ў пратаколе аб’яднанага сходу Прэзідыума Рады БНР і ўрада адсутнічаюць подпісы сябраў Прэзідыума Палуты Бадуновай, Язэпа Мамонькі, і [[Навум Козіч|Навума Козіча]]. Рада Народных Міністраў была сфармаваная не пастановай Прэзідыума Рады БНР, яе склад прыняты «да ведама».
 
У сувязі з пагаршэннем адносін паміж беларускай палітычнай эміграцыяй і ўрадам Літвы [[11 лістапада]] 1923 года Прэзідыум Рады БНР і ўрад пераехалі ў [[Прага|Прагу]]. Параза партызанскага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], які падтрымлівалі ўрады Ластоўскага і Цвікевіча, з аднаго боку, пэўныя поспехі [[Новая эканамічная палітыка|новай эканамічнай палітыкі]], [[Беларусізацыя|беларусізацыі]] і [[Узбуйненне БССР|ўзбуйненне БССР]], з другога, нарадзілі ў асяроддзі беларускай палітычнай эміграцыі прасавецкія настроі. Аляксандр Цвікевіч выношваў ідэю стварэння альтэрнатыўнага Радзе БНР цэнтра эміграцыі. Пра ягоныя планы стала вядома ў савецкім [[Мінск|Менску]]. Кіраўніцтва [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|КП(б)Б]], якое мела на мэце раздрабніць палітычную эміграцыю, уступіла ў кантакт з «групай Цвікевіча» і схіліла яго да роспуску ўрада БНР. Дзеля гэтага была запланаваная [[Другая Усебеларуская канферэнцыя]] ў [[Берлін|Берліне]]. Перад канферэнцыяй Рада Народных Міністраў абвясціла ўрад БНР «''зліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасць''». Такім чынам, Рада Народных Міністраў перастала існаваць. Аднак Пётра Крачэўскі і Васіль Захарка не прызналі правамоцнымі акты Рады Народных Міністраў БНР.
 
Пасля канферэнцыі ў Берліне старшынёй Рады Народных Міністраў БНР стаў [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]]. У 1928—1943 гадах ён спалучаў гэтую пасаду з выкананнем абавязкаў старшыні Рады БНР. З сакавіка 1943 года да сакавіка 1946 года старшынёй Рады БНР і Рады Народных Міністраў БНР быў [[Мікола Абрамчык]]. З 21 чэрвеня 1948 года Рада Народных Міністраў БНР не фарміравалася.
 
<br />