Івашка Ільініч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
Верагодна, Івашка ужо ў маладосці перайшоў у [[каталіцтва]]. У 1473 годзе прызначаны канюшым віцебскім, каля 1475 года заняў урад намесніка драгічынскага, у 1482 — віцебскага, у 1486—1490 гадах быў намеснікам смаленскім. У 1470 годзе сястра Івана — Барбара, удава па пане [[Алехна Давойна|Алехне Давойне]], перадала брату маёнтак нябожчыка мужа [[Вёска Тарасава, Мінскі раён|Тарасава]] пад [[Мінск]]ам. У 1477 годзе Івашка прадаў Тарасава пісару [[Васіль Любіч|Ваську Любічу]]. У 1487 годзе абмяняў бацькаў маёнтак на дзяржаўны [[Чарнаўчыцы]] у Берасцейскім павеце.
 
Быў жанаты з Ганнай Даўгірдаўнай (магчыма, другім шлюбам), удавой {{нп3|пана [[Юшка Гойцавіч|Юшкі Гойцавіча|lt|Jurgis Gojcevičius}}]], дачкой [[Андрэй Даўгірдавіч|Андрэя Даўгірдавіча]]. Запісам ад 1481 года Ганна перадала Іллінічу трэцюю частку сваіх маёнткаў, бацькоўскіх і падораных першым мужам — [[Лынтупы]], і [[Рэпухава|Рэпухаў]] і [[Ваўкавічы (Талачынскі раён)|Ваўковічы]], падораныя ёй першым мужам панам Юшкам Гойцавічам.
 
Пад канец жыцця Іван Іллініч набыў мястэчка [[гарадскі пасёлак Мір|Мір]] у [[Новагародскі павет|Навагрудскім павеце]] (па іншай інфармацыі Мір перайшоў да сына Івашкі — Юрыя). Напэўна, Ганна Даўгірдаўна перажыла Івана. У гэтым шлюбе Івашка Іллініч меў двух сыноў, ад якіх пайшлі дзве галіны роду Іллінічаў — старэйшы [[Мікалай Іванавіч Іллініч|Мікалай Іванавіч]] (каля 1470 — пасля 1500) і малодшы [[Юрый Іванавіч Ільініч|Юрый Іванавіч]] (? — 1526), а таксама дачку Ганна, якая была замужам за Дабрагостам Нарбутавічам.