Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Geoanviz (размовы | уклад)
Geoanviz (размовы | уклад)
Радок 31:
19 ліпеня 1994 г. ўстанова пераўтворана ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы Міністэрства адукацыі РБ і у 2004 г. перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».
 
== Напрамкі дзейнасці ==
== Навучальны працэс ==
 
* Навукова- і арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне вышэйшай школы;
* Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў вышэйшых навучальных устаноў;
* Распрацоўка навуковых і навукова-метадычных праблем гуманітарнай адукацыі;
* Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, што прадугледжвае наступныя функцыі па забеспячэнні дзейнасці вышэйшай школы:
** павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў кіраўнікоў і спецыялістаў вышэйшай школы, арганізацыйна-метадычная падтрымка кіруючай дзейнасці ў вышэйшай школе;
** навуковы аналіз і ацэнка стану вышэйшай адукацыі ў рэспубліцы, распрацоўка метадалагічных праблем развіцця вышэйшай школы;
** арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка метадычнай працы ў вышэйшай школе, міжнароднага супрацоўніцтва; арганізацыя і каардынацыя дзейнасці метадычных аб'яднанняў выкладчыкаў;
** каардынацыя дзейнасці вну па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў вну.
 
У вобласці гуманітарнай адукацыі:
* арганізацыйная, інфармацыйная, метадычная і навуковая падтрымка выкладання гуманітарных дысцыплін на ўзроўнях прафесійнай адукацыі;
* распрацоўка праблем гуманітарных навук і гуманітарызацыі адукацыі, новых тэхналогій навучання і прыватных методык.
 
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы як базавая ўстанова павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі канцэпцыі бесперапыннай гуманітарнай падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў, новых тэхналогій навучання і методык выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; здзяйсняе перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў філасофскіх, гістарычных, эканамічных, сацыяльна-палітычных, культуралагічных, псіхолага-педагагічных і філалагічных дысцыплін вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, агульнаадукацыйных школ.
 
Шырока практыкуецца вочна-завочнае навучанне. Створана сістэма пастаянна дзеючых семінараў па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сацыяльных і гуманітарных дысцыплін у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Наваполацку, Асіповічах.
 
Функцыянуюць інавацыйныя семінары павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў ПТНУ і ССНУ па абноўленых мадэлях сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, распрацаваным у рамках навукова-даследчай праблематыкі.
 
Інстытут вядзе навукова-даследчую працу па праблемах нарматыўна-метадычнага забеспячэння вышэйшай школы і гуманітарызацыі (гуманитаризации) адукацыі. РIВШ усталяваў цеснае ўзаемадзеянне з шэрагам даследчых цэнтраў Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі.
 
== Кіраўніцтва ==