Алабама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 20:
 
== Гісторыя ==
Гістарычна тэрыторыю штата засялялі [[чакта]], [[крыкіМаскогі|крык (маскогі)]] і іншыя плямёнынароды з ліку «пяці цывілізаваных плямёнаў Аклахомы». Іспанец Эрнанда Дэ Сота абследаваў гэтыя землі ў [[1540]], а французы на чале з дэ Бьенвілем заснавалі першае сталае еўрапейскае селішча ў раёне сучаснага г. Мабіла ў [[1702]]. Францыя саступіла рэгіён Вялікабрытаніі ў [[1763]], а тая, у сваю чаргу, змушаная была перадаць яго ЗША ў [[1813]], але Іспанія ўтрымлівала [[горад Мабіл|Мабіл]] да 1813 года. Паражэнне крыкаў у бітве пад Хорсшу-Бенд прывяло да прытоку белых пасяленцаў, якія зрабілі плантацыйнае рабства асновай эканомікі. Мантгомеры быў першай сталіцай [[Канфедэрацыя амерыканскіх дзяржаў|Канфедэрацыі]]. Штат сур'ёзна папакутаваў за час [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны]]. Развіццё прамысловасці пачалося да канца XIX ст., але монакультура (бавоўна) прывяла да шырокамаштабнай дэпрэсіі ў сельскай гаспадарцы, узмоцненай у [[1915]] нашэсцем баваўняных шашолак. Змены ў эканоміцы ў 30-я гг. прывялі да развіцця энергетыкі і чорнай металургіі. У 1950—1960-е гг., нягледзячы на сур'ёзныя расавыя праблемы, штат цалкам перайшоў на шлях індустрыялізацыі.
 
== Насельніцтва ==