Лука Васільевіч Шашкоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у сялянскай сям’і ў [[Шклоўскі раён|Шклоўскім раёне]] Магілёўскай вобласці. Да ліпеня 1916 г. працаваў у гаспадарцы бацькі, вучыўся ў школе. У ліпені 1916 г. быў прызваны на вайсковую службу, дзе і знаходзіўся да сакавіка 1918 г. Улетку 1918 г. экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка і быў прызначаны на пасаду настаўніка Гарадзішчанскай пачатковай сельскай школы. У названай школе адпрацаваў настаўнікам адзін год. На працягу наступных трох гадоў працаваў загадчыкам валаснога аддзела народнай адукацыі, а пасля — загадчыкам школьнага аддзела народнай адукацыі.
У перыяд з 1 верасня 1922 г. па 1 верасня 1926 г. вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Белдзяржуніверсітэце]]. Пасля заканчэння універсітэта працаваў адзін год дырэктарам і настаўнікам грамадазнаўства ў Любанскай сямігадовай школе былой [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай вобласці]]. У 1927 г. у сувязі з цяжкай хваробай жонкі прыехаў у г. Мінск і быў прызначаны настаўнікам вопытнай сямігадовай школы Міністэрства асветы БССР, адпрацаваў у гэтай школе да лістапада 1929 г. Наступныя два гады працаваў у [[Міністэрства народнай адукацыі БССР|Міністэрстве асветы]] вучоным сакратаром навукова-метадычнага камітэта. У 1930 г. быў вызвалены ад работы ў Міністэрстве ў сувязі з паступленнем у аспірантуру па педагогіцы. У 1933 г. пасля заканчэння аспірантуры атрымаў прызначэнне на працу ў навукова-даследчы інстытут камуністычнага выхавання. З таго часу па сумяшчальніцтву працаваў выкладчыкам у [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім педінстытуце]]. У кастрычніку 1937 г. перайшоў у Белдзяржуніверсітэт, дзе працягваў працаваць да 1961 г. У час вайны знаходзіўся ў [[Ніжагародская вобласць|Горкаўскай вобласці]], дзе некаторы час працаваў дацэнтам настаўніцкага інстытута, а пасля яго рэарганізацыі перайшоў на працу ў сярэднюю школу. У сакавіку 1942 г. быў прызваны ў [[Савецкая Армія|Савецкую Армію]], дзе і знаходзіўся да сакавіка 1944 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Белдзяржуніверсітэт.
 
== Прызнанне ==
Радок 19:
* 23 чэрвеня 1940 г. ён быў зацверджаны ў вучоным званні дацэнта.
* З 1946 г. — загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі,
* У 1944—1947 гг. — дэкан [[Гістарычны факультэт БДУ|гістарычнага факультэта]],
* З 1948 па 1951 г. — дэкан [[Філалагічны факультэт БДУ|філалагічнага факультэта]].