Розніца паміж версіямі "Удзельнік:Andrei Schutt/Чарнавік-12"

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'Шаржы')
 
др
Шаржы (адз. л. шаржа; ням. Charge, польск. szarża , ад фр. la charge — цяжар, абавязак) — агульная назва для кіруючых пасад (кіраўніцтва) у студэнцкіх карпарацыях. Такім чынам ужо называлася кіраўніцтва ў студэнцкіх ордэнах (Studentenorden) і гістарычных студэнцкіх зямляцтвах (Landsmannschaften). Той, хто займае шаржу, называецца шаржыртарам (ням. Chargierter) ці шаржаваным ; пры гэтым абодва тэрміны — «шаржа» ды «шаржыртар» — часта ўжываюцца ў пазначэнні асобы пасадоўцы як сінонімы . Назва запазычана са спецыялізаванай вайсковай мовы, дзе словы: ням. Charge, польск. szarża , бел. «шаржа» ёсць адпаведнікамі ў сваіх мовах слоў: «званне», «чын», «ранг», «ступень».
Шаржы
1 311

правак