Кірыл Летаўт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
 
А. Кірыл Летаўт (Letowtt, 1801-1887) быў апошнім базыльянінам гістарычнай Літвы<ref>Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski // Pregląd Wileński. № 21-22, 20 grudnia 1932. S. 10-12.</ref>.
а. Кірыл Летаўт з 1826 па 1831 гг. служыў кляштарным прапаведнікам у Лядах (зараз - вёска Малыя Ляды Смалявіцкага раёна). Ужо ў 1831 г., калі пасля паўстання пачаліся ганенні на базыльянаў, Летаўта як «упорнага» саслалі ў вязніцу, у Тадулінскі кляштар, які сярод іншых кляштараў таксама быў месцам ссылкі базыльянаў<ref>Лаўрэш Леанід. Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша Слова. № 28 (1439), 10 ліпеня 2019.</ref>.
У некралогу па а. Кірылу, надрукаваным у «Кур'еры Пазнанскім», падаецца, што апошні базыльянін 30 гадоў пражыў на выгнанні, у тым ліку і ў Смаленску. У 1855-1857 гг. знаходзіўся "на пакутах" у Пафнуцьевым Бароўскім манастыры (каля Калугі). З манастырскай вязніцы перакананы базыльянін выйшаў толькі ў ліберальныя часы цара Аляксандра ІІ. Нейкі час пасля атрымання волі а. Кірыл Летаўт жыў Вільні. Тут ён меў шчырых сяброў - спадарства Рэнігераў і Максевічаў. Гэтыя асобы засталіся ў нашай гісторыі вялікімі прыхільнікамі беларусчыны, якія пранеслі паходню нашай культуры праз XIX ст.<ref>Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра Летаўта // Наша Слова. № 31 (1442), 24 ліпеня 2019.</ref>
Стары базыльянін моцна смуткаваў па манаскім жыцці ў сваім законе, і таму праз нейкі час Казімір Максевіч адвёз яго ў кляштар базыльянаў у Дабрамылю (Усходняя Галіцыя). Пераход праз добра ахоўваную мяжу патрабаваў вялікай смеласці, Летаўта везлі на малым вазку апранутага ў сялянскую вопратку.