Польскі паход Чырвонай Арміі (1939): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Яшчэ да падыходу ЧА адбываўся шэраг выступленняў супраць польскіх уладаў з боку партызанскіх атрадаў і падпольных груп, рабочых і сялян ({{таксама}}: [[Скідзельскае паўстанне, 1939|Скідзельскае паўстанне]]).
 
У некалькіх выпадках між польскім і савецкім войскамі адбыліся інтэнсіўныя баі, напр., [[баі за Вільню]] (19.9), [[Абарона Гродна 1939|баі за Гродна]] (20—21.9), [[абарона Брэсцкай крэпасці (1939)|абарона Брэсцкай крэпасці]] (з 22.9), баі пад Восаўцамі, Шацкам (28.9).
 
Часам савецкія войскі не паспявалі заняць пэўных тэрыторый, улучаных у савецкую сферу інтарэсаў, і туды першымі траплялі нямецкія войскі. У такіх выпадках нямецкія войскі адступалі пры падыходзе савецкіх. Адбыўся і шэраг памылковых сутычак паміж савецкімі і нямецкімі войскамі. Былі праведзеныя некалькі супольных савецка-нямецкіх вайсковых парадаў, напр., у [[горад Пінск|Пінску]], [[горад Брэст|Брэсце]], некалькіх гарадах Заходняй Украіны.