Розніца паміж версіямі "Народны Сакратарыят Беларусі"

няма тлумачэння праўкі
Народны Сакратарыят Беларусі працаваў у цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтве]]. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р), [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) і [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (старшыня), [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]] (народны сакратар унутраных спраў), менскі гарадскі галава [[С. Хржантоўскі|Станіслаў Хржантоўскі]] (казначэй, у чэрвені яго замяніў [[Тодар Вернікоўскі]]), [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Павел Аляксюк]] і [[Радаслаў Казіміравіч Астроўскі|Радаслаў Астроўскі]] (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).
 
11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
== Гл. таксама ==
8 618

правак