Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
== Біяграфічныя звесткі ==
[[File:Браты Тадзік, Юрка і Вацік.jpg|thumb|злева|Браты [[Тадэвуш Іваноўскі|Тадзік]], [[Ежы Іваноўскі|Юрка]] і Вацік Іваноўскія]]
Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў сям’і [[Леанард Іваноўскі|Леанарда Іваноўскага]], уладальніка фальварку [[Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]] Лідскага павета [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], і Ядвігі з Райхеляў. Меў братоў [[Ежы Іваноўскі|Юры]], [[Тадэвуш Іваноўскі|Тадэвуша]], [[Станіслаў Іваноўскі|ТадэвушаСтаніслава]] і сястру [[Алена Леанардаўна Іваноўская|Алену]].
 
Скончыў у [[1904]] [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]]. З 1904 па [[1913]] займаўся навуковай і выкладчыцкай работай у [[Санкт-Пецярбург]]у. Заснавальнік [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]] ([[1902]]). Пасля яе расколу ў [[1903]] ўзначаліў [[Круг беларускай народнай прасветы і культуры]]. Займаўся выдавецкай дзейнасцю, зрабіў апрацоўку [[Беларускі лемантар, або першая навука чытання|першага буквара]] сучаснай беларускай мовы. У 1904-05 член ЦК [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Адыграў важную ролю ў арганізацыі прапагандыскай работы БСГ, заснаванні партыйнай друкарні ў [[Мінск]]у і [[Грамада, выдавецтва|выдавецтва «Грамада»]] ў Пецярбургу. На пачатку [[1906]] ўзначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «[[Загляне сонца і ў наша аконца]]». Адначасова супрацоўнічаў з газетай «[[Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]» (псеўданім Вацюк Тройца).