Размовы:Ліцвіны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
Яшчэ хацеў у Вас запытаціся,якія слабыя месцы Вы бачыце ў канцэпцыі,выкладзенай мной? Гэта сапраўды вельмі важна,каб была магцымасьць яе дапрацаваць да таго,каб такіх месцаў ня бачыў ніхто. Крытыку я гатовы ўспрымаць у любым выглядзе(не “праходзячы” па асобам у адказ,бо гэтае асабліва датычыцца справы),інакш атрымаецца другі Гудавічус,а мне хацелася бы,каб мая выкладка ўспрымалася вельмі сур’ёзна. Спадзяюся,Вы мне ў гэтым дапаможыце крытыкай слабых,на Ваш погляд месцаў. Быў бы Вам вельмі ўдзячны.
Аднак перад тым,як я буду гатовы ўнесці свой уклад у “Літоўская зямля”,спадзяюся,з Вашае дапамогай,вельмі быў бы Вам ўдзячны,каб Вы замянілі апашнюю рэпліку Максіма: “Але меркаванні М. Ермаловіча абвяргаюцца сведчаннямі крыніц[5].”,дзе пад спасылкай 5,знаходзіцца-“Gudavicius E. Following the Tracks of a Myth”,бо па першае Гудавічус я ня ведаю,што там абвяргае,па другое-гэта ні крыніца,па трэцяе-гэта ўласнае меркаванне. Загадзя Вам вялікі дзякуй,і напэўна давайце размову ўжо працягваць на галіне “Літоўская зямля”. З павагай,Алесь Хадкевіч. P.S.Мяркую,што Rasool таксама далучыцца да такога ж супрацоўніцтва на “Ліцьвінах”,таксама,як і ўсе тыя,каму розныя галінкі больш цікавыя.Яшчэ раз з павагай,Алесь Хадкевіч.
 
::::::: Я рады, што канфлікт, як быццам, вычэрпваецца. Будзем працаваць.
::::::: Што ж тычыць слабасці выкладак, то яе я бачу ў неправамоцных, на мой погляд, абагульненнях; як тут, так і ў назве зямлі. У моўным ужытку старых часоў проста не існавала такой дакладнай кадыфікацыі і фіксацыі моўных сродкаў, як зараз. Некарэктна з аднаго ці некалькіх выпадкаў узгадання пэўнай назвы ў пэўным кантэксце рабюіць выснову, што толькі ў такім кантэксце назва і ўжывалася. Асабліва, калі гэта тычылася краёў з не такой суцэльнай, як на захадзе Еўропы, дакументаванасцю. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 18:18, 4 Верасень 2009 (UTC)
 
 
Рабі пільна,і тут будзе Вільна.
Вярнуцца да старонкі «Ліцвіны».