Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
Падзел Беларусі ў выніку [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскага мірнага дагавора]] пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці. Ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы. У 1922-39 займаў пасаду прафесара [[Варшаўскі політэхнічны інстытут|Варшаўскага політэхнічнага інстытута]]. Пасля [[Польская абарончая вайна 1939|заваявання Польшчы нацысцкай Германіяй]], восенню 1939 Іваноўскі ізноў апынуўся ў Вільні, выкладаў тут ва ўніверсітэце.
 
У першыя месяцы нямецкай акупацыі Беларусі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускім нацыянальным камітэтам]] у [[Вільня|Вільні]]. У [[1942]] быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менска. Паводле Юрыя Туронка, Вацлаў Іваноўскі, перш чым выехаць з Вільні, даручыў сваёй дачцэ Ганне вывезці з Вільні ў Лябёдку дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг і яе сястру Марыю Арнольд.<ref>[http://www.svaboda.org/a/xx-niecakanych-faktau-pra-vaclava-ivanouskaha/27782625.html 20 нечаканых фактаў пра Вацлава Іваноўскага]</ref> У [[1943]] з’яўляўся старшынём [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры генеральным камісары Беларусі [[Вільгельм Кубэ|В.Вільгельме Кубэ]], адначасова быў намеснікам старшыні [[Беларускае навуковае таварыства, 1942|Беларускага навуковага таварыства]], з 30.6.1943 ўзначальваў [[Беларуская народная самапомач|Беларускую народную самапомач]]. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]].
 
Загінуў у выніку тэрарыстычнага замаху. Пахаваны на мінскіх [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]].