Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 55:
Пасля вызвалення В.Іваноўскі адмовіўся выехаць у [[Польшча|Польшчу]], вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]].
 
Восенню 1919, пераканаўшыся ў памылковасці арыентацыі на Савецкую Расію, В.Іваноўскі пачаў супрацоўнічаць з польскай адміністрацыяй, увайшоў у [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт]] у Мінску. У лютым-сакавіку [[1920]] як упаўнаважаны [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай рады БНР]] удзельнічаў у беларуска-польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне [[федэрацыя|федэрацыі]] Польшчы і Беларусі. Адначасова займаўся пашырэннем сеткі беларускіх школ на Міншчыне, кіраваў [[Мінскі беларускі педагагічны інстытут|Мінскім беларускім педагагічным інстытутам]], арганізаваў выпуск літаратурнага штотыднёвіка «Рунь». У кастрычніку 1920 стаў дырэктарам дэпартамента гандлю ва ўрадзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]].
 
У кастрычніку 1920 стаў дырэктарам дэпартамента гандлю ва ўрадзе [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]. У 1920 годзе Вацлаў Іваноўскі ўзяў шлюб з вільнянкай Лігіяй Федаровіч. Цырымонія адбылася ў мясцовай евангелічнай царкве. Сабіна з дзецьмі, тым часам, знаходзіся ў Вільні і працавала настаўніцай у гімназіі.
 
Падзел Беларусі ў выніку [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскага мірнага дагавора]] пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці. Ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы. У 1922-39 займаў пасаду прафесара [[Варшаўскі політэхнічны інстытут|Варшаўскага політэхнічнага інстытута]]. Пасля [[Польская абарончая вайна 1939|заваявання Польшчы нацысцкай Германіяй]], восенню 1939 Іваноўскі ізноў апынуўся ў Вільні, выкладаў тут ва ўніверсітэце.