Лявоніха на арбіце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 29:
Лушка Чмых, якую ўсе клічуць Лявоніхай, не хоча пасля працы на ферме ісці ў свой агарод і ў брудны хлеў, каб корпацца ў зямлі і даглядаць жывёлу, бо цяпер усё можна купіць у калгаснай краме. Лушка марыць бавіць свой вольны час разумна і цікава. Афіцыйна абвешчана, што хутка надыдзе [[камунізм]], навошта працаваць як раней ад зоркі да зоркі. Час жыць па новаму. Так думае не адна Лушка, а многія ў калгасе, таму і вылучаюць яе сваім кандыдатам у дэпутаты райсавета. Такім чынам Лявоніха «выходзіць на арбіту», гэта значыць асэнсавана ўздымаецца над сваім былым прыніжаным жыццём, робіць псіхалагічны віток «да больш высокіх» каштоўнасцей і запатрабаванняў.
 
Адна толькі бяда — чужыя людзі добра разумеюць Лявоніху, а вось родны муж ёй ледзь не вораг. Лявон — закаранелы ўласнік. Да калгаса яму няма ніякай справы. Спектакль пачынаўся начной сцэнай на лужку, дзе Лявон краў сена з калгаснай капы і кідаў яго на сваю посцілку. У той жа час вартаўнік Максім падкраўся з другога боку капы і лёг на посцілку. Лявон вярнуўся з вялікай ахапкай сена, накрыў ім старога і стаў цягнуць посцілку. Калі ж ён зразумеў падвох, то спалохаўшыся, так сігануў адтуль, што вартаўнік не паспеў пазнаць злодзея. 3 гэтай посцілкай як з галоўным доказам Максім стаў хадзіць па хатах і пытацца чыя яна. Дайшла чарга і да Чмыха. Лявон горача адмаўляўся і раптам знянацку пачынаў падміргваць абодвума вачыма (першы выканаўца ролі, [[Барыс Віктаравіч Платонаў|Барыс Платонаў]], выдатна імітаваў [[нервовы цік]], які з'явіўся ў яго героя пасля няўдалага крадзяжу сена).
 
Лявон стаў самым яркім персанажам у спектаклі. Вынаходліва вырашаліся і іншыя сцэнічныя характары. Сатырычна кідка абмаляваны вобраз непаваротлівага, аплыўшага ад тлушчу Глуздакова, які марыў абы як дасядзець поўгода да пенсіі ў кіруючым крэсле. Дасціпным гумарам афарбаваны характар старога вартаўніка. Выклікалі глядацкую сімпатыю людзі працы: Міхаіл, яго нявеста Соня, старшыня калгаса.