Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Geoanviz (размовы | уклад)
Geoanviz (размовы | уклад)
Радок 75:
З пачатку [[1930-я|1930-х]] гг. БДУ былі вымушаны пакінуць многія вядомыя [[прафесар]]ы, [[дацэнт]]ы і выкладчыкі. Некаторыя з іх былі арыштаваныя, у тым ліку і першы рэктар БДУ У. І. Пічэта. Такі ж лёс напаткаў і двух наступных кіраўнікоў ВНУ — [[Я. П. Каранеўскі|Я. П. Каранеўскага]] (1929—1931) і [[І. Ф. Ермакоў|І. Ф. Ермакова]] (1931—1933).
 
Напярэдадні [[1941]] года БДУ складаўся з 6 факультэтаў і 33 кафедраў, на якіх працавалі 17 прафесараў, 41 дацэнт, больш за 90 выкладчыкаў і асістэнтаў. У аспірантуры займалася 60 чалавек, на ўсіх факультэтах навучалася 1337 студэнтаў. Працавалі разнастайныя вучэбна-дапаможныя падраздзяленні: музеі, біястанцыі, лабараторыі, [[Фундаментальная бібліятэка БДУ|фундаментальная бібліятэка]], аранжарэя і інш. За 20 гадоў універсітэт падрыхтаваў 5240 гісторыкаў, юрыстаў, эканамістаў, філолагаў, матэматыкаў, хімікаў, біёлагаў, географаў. У розныя гады БДУ скончылі вядомыя беларускія пісьменнікі: [[П. Глебка]], [[К. Крапіва]], [[П. Броўка]] і інш. Тут выкладалі народны пісьменнік Беларусі [[Я. Колас]], вядомы вучань [[А. Эйнштэйн]]а [[Якаў Пінхусавіч Громер|Якаў Громер]].
 
=== У час Вялікай Айчыннай вайны ===
Радок 112:
У [[1989]] годзе быў адкрыты філасофска-эканамічны факультэт (праз дзесяць гадоў на яго базе былі створаныя [[Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ|факультэт філасофіі і сацыяльных навук]] і [[Эканамічны факультэт БДУ|эканамічны факультэт]]), у 1995 годзе — [[Факультэт міжнародных адносін БДУ|факультэт міжнародных адносін]], у [[2003]] годзе — [[Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ]] і [[ваенны факультэт БДУ|ваенны факультэт]], у [[2004]] годзе — [[Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ]], гуманітарны факультэт (зараз [[факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ|факультэт сацыякультурных камунікацый]]); у [[2006]] годзе — [[Інстытут бізнесу БДУ|Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій]], у [[2007]] годзе — [[Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя]], у [[2008]] годзе — [[Інстытут журналістыкі БДУ|Інстытут журналістыкі]], у [[2009]] годзе — [[факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ|факультэт даўніверсітэцкай адукацыі]].
 
З мэтай арганізацыі перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у БДУ былі адкрыты: [[Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы]], [[Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ|Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі]], [[Інстытут тэхналогій інфарматызацыі і кіравання БДУ]], [[Інстытут бесперапыннай адукацыі БДУ]].
 
Навуковая і навукова-вытворчая база БДУ значна пашырылася за кошт стварэння шэрага навукова-даследчых цэнтраў: фізікі часціц і высокіх энергій (1993 г.); маніторынгу азонасферы (1997 г.); прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі (2000 г.), праблем чалавека (2000 г.), а таксама сеткі навукова-вытворчых унітарных прадпрыемстваў.