Ігар Міхайлавіч Лучанок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
З лета 1940 г. да канца чэрвеня 1941 г. сям’я жыла ў [[Магілёў|Магілёве]], у доме чыгуначнікаў на [[Першамайская вуліца (Магілёў)|Першамайскай вуліцы]]. З пачаткам [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] бацьку адправілі ваенным урачом 3-га рангу ў [[Гомель]] у складзе самаходнай лятучкі № 710 для ратавання параненых. Калі пачаліся нямецкія бамбардзіроўкі Магілёва, вярнуўся з маці і сястрой Ларысай у пасёлак Пячэрск (цяпер частка Магілёва). У ліпені [[1941]] г. з’ехаў з маці і сястрой у станіцу [[Марозаўск]]ая (Растоўская вобласць, [[РСФСР]]). Зімавалі на бліжэйшым [[хутар]]ы Бакланава. У пачатку [[1942]] г. бацька перавёз сям’ю ў [[Сталінград]], дзе некалькі дзён давялося начаваць на вакзале. Адтуль выехаў з сям’ёй у [[Сальск]] (Растоўская вобласць), куды бацьку накіравалі служыць ваенным урачом. Там пайшоў у 1-ы клас чыгуначнай школы № 9<ref name="н">{{cite web|author=Уладзімір Фалалееў|title=Ігар Лучанок: «Я дапамагаю не толькі сябрам, але нават і ворагам»|url=https://nastgaz.by/igar-luchanok-ya-dapamagayu-ne-tolki-syabram-ale-navat-i-voragam/|publisher=[[Настаўніцкая газета]]|date=27 ліпеня 2013|archiveurl=https://archive.li/quBLI|archivedate=22 ліпеня 2015|accessdate=8 жніўня 2017}}</ref>.
 
На пачатку жніўня [[1946]] г. вярнуўся з сям’ёй у таварным вагоне ў Беларусь, дзе бацька Міхаіл Лукіч пачаў працаваць урачом у чыгуначнай амбулаторыі на станцыі [[Пухавічы (станцыя)|Пухавічы]] і атрымаў жытло<ref name="л">{{артыкул|аўтар=Раіса Марчук.|загаловак=Кампазітар з вялікай літары|спасылка=http://main.lim.by/?p=2633|выданне=[[Літаратура і мастацтва]]|тып=газета|год=21 чэрвеня 2013|нумар=[http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim24-2013.pdf 24 (4722)]|старонкі=16|issn=0024-4686}}</ref>. Адвучыўся з 2-га па 5-ы класы ў [[Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка|Мар’інай Горцы]] (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць), дзе яго сям’я жыла ў дзедавай хаце па вуліцы Фрунзэ, д. 73<ref name="з">{{артыкул|аўтар=Ніна Шчарбачэвіч.|загаловак=«Усё гэта — ад Бога, мамы і трох кансерваторый»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=97137|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=16 мая 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-05-16 91 (27206)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/97143/16may-6.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>, якую бацька ў хуткім часе перавёз з вёскі [[Язоўкі]]. Ад бацькі атрымаў першыя ўрокі музыкі, для чаго той набыў [[акардэон]]-чвэрць, [[цымбалы]] і чорнае [[піяніна]]<ref name="п"/>.
 
У жніўні [[1950]] г. пераехаў на наёмную кватэру ў Мінск, дзе паступіў у 6-ы клас па цымбалах музычнай школы пры [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]]<ref name="л"/>. Настаўнікам быў цымбаліст [[Аркадзь Астрамецкі]], які стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на народных інстументах. У [[1951]] г. бацькі самі пераехалі ў Мінск, дзе атрымалі пакой па [[Вуліца Фрунзэ (Мінск)|вул. Фрунзэ]], д. 3<ref name="п"/>. У 1952 г., у 14 гадоў быў залічаны ў [[Дзяржаўны народны аркестр БССР]], якім кіраваў [[Язэп Жыновіч]]<ref name="к"/>. У 9-м класе застаўся на 2-і год, каб працягнуць навучанне па класе [[фартэпіяна]]<ref name="н"/> ў [[Рыгор Шаршэўскі|Рыгора Шаршэўскага]]. Затым паступіў у [[Рэспубліканскі ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі|Рэспубліканскі ліцэй]] пры [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]] па класе кампазіцыі<ref name="л"/> у [[Віктар Белы|Віктара Белага]]. У час навучання ў Беларускай кансерваторыі быў ленінскім стыпендыятам<ref name="п"/>.