Адам Герасімавіч Русак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
}}
{{Цёзкі2|Русак}}
'''Адам Герасімавіч Русак''' ({{ДН|24|5|1904}}, в. [[Аграгарадок Пясочнае|Пясочнае]] каля [[Горад Капыль|Капыля]] — {{ДС|21|3|1987}}) — беларускі паэт-песеннік. [[Заслужаны дзеяч культуры БССР]] (1964).
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Беларускі музычны тэхнікум]] (1930) і [[Ленінградская кансерваторыя|Ленінградскую кансерваторыю]] (1934). Быў салістам аркестра [[Ленінградскі Малы оперны тэатр|Ленінградскага Малога опернага тэатра]], [[Белдзяржфілармонія|Белдзяржфілармоніі]].
 
У сярэдзіне [[1950-я|1950-х]] гадоў пераехаў з сям’ёй у [[Дом гарсавета (Мінск)|Дом гарсавета]]<ref name="tut"/>.
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў зборнік паэзіі «На родных палетках». Таксама аўтар зборнікаў [[верш]]аў «Песні і вершы» (1951), «Толькі з табою» (1960), «Звонкія крыніцы» (1965), «Выбранае» (1972), «Закрасуйся, Неман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (1984). Надрукаваў некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей: «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю урок» (1980), «Дружбакі» (1987).
 
На тэксты вершаў А. Русака напісана каля 300 песен.
З іх найбольш вядомымі сталі песні: «[[Бывайце здаровы]]», «Лясная песня», «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Як правёў мяне Цімох».
 
== Сям’я ==
У шлюбе з Марый Яўгенаўнай Русак, якая была маладзейшай за яго на 19 гадоў. Марыя скончыла [[Ленінградскі педінстытут]] і ўслед за мужам пераехала з Ленінграда ў Мінск. Тут яна скончыла курсы кройкі і шыцця, днём выкладала ў школе руская мова і літаратуру, а ўвечар шыла на заказ і для сям’і. Каб дапамагаць мужу, вывучыла [[беларуская мова|беларускую мову]], рабіла карэктуру рукапісаў, друкавала тэксты на трафейнай нямецкай машынцы. Падрыхтавала да выдання зборнік яго вершаў<ref name="tut">[ https://news.tut.by/society/598623.html Дом горсовета: «Шесть утра, а сосед на рояле играет. И так каждый день» 27 июня 2018]</ref>.
 
У шлюбе з Марый меў двух дачок: Наталлю і Людмілу. Наталля жыве ў Маскве, працуе музычным рэдактарам на радыё<ref name="tut"/>.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|13к|Русак Адам Герасімавіч}} С. 454
 
== Спасылкі ==