Кірыл Летаўт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, афармленне
Радок 19:
|Rodovid =
}}
'''Каятан Кірыл Летаўт''' ({{ДН|||1801}}, [[Расійская імперыя]] — {{ДС|1|1|1892}}, [[Львоў]], [[Аўстра-Венгрыя]]) — [[уніяцтва|грэка-каталіцкі]] манах [[Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар (Малыя Ляды)|Дабравешчанскага кляштара]] ў [[Малыя Ляды|Малых Лядах]], які атрымаў вядомасць як апошні [[базыльяне|базыльянін]] гістарычнай Літвы (ці апошні беларускі базыльянін<ref name = "ref2"/>).
 
== Біяграфія ==
Дакладнае месца нараджэння Кірыла Летаўта невядома. Род Летаўтаў быў дастаткова пашыраны ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]], з-за чаго складана вызначыць з якой часткі Беларусі ён паходзіў. [[Ян Пазняк]] адзначаў, што ''«прозвішча Летаўт выразна кажа, што быў ён "gente Lituanus" і нарадзіўся дзесьці ў Літве паміж 1800 і 1810 гг.»''<ref name = "ref1"/>. Сам манах пры гэтым адчуваў сабе палякам у культурным плане і быў гарачым польскім патрыётам, зрэшты як і пераважная большасць яго калегаў у той час<ref name = "ref3">''Толочко Вл.'' [http://shron2.chtyvo.org.ua/Chyn_sv_Vasylia_Velykoho/Zapysky_Tom_6_Vypusk_1-2.pdf Останній василіянин з Литви] // Записки чина св. Василія Великого. Том VI. Вып. 1-2. — Львів, 1935. — С. 318.</ref>.
 
Кірыл Летаўт з 1826 па 1831 гг. служыў кляштарным прапаведнікам у Лядах (зараз — вёска [[Малыя Ляды]] [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага раёна]]). Ужо ў 1831 годзе, калі пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] пачаліся ганенні на базыльянаў, Летаўта як «упорнага» саслалі ў вязніцу, у [[Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр|Тадулінскі кляштар]], які сярод іншых кляштараў таксама быў месцам ссылкі базыльянаў<ref name = "ref2">[http://pawet.net/library/history/bel_history/_rhist/2030/%D0%90%D0%BF%D0%BE%D1%88%D0%BD%D1%96_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B1%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD_XIX_%D1%81%D1%82..html#_ftn25 Лаўрэш Леанід. Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша Слова. № 28 (1439), 10 ліпеня 2019]</ref>.
 
Да 1839 года Летаўт знаходзіўся ў Тадулінскім кляштары і быў «нізведзены» ў царкоўныя служкі. Г. І. Шавельскі пісаў, што манахамі вестка аб скасаванні [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі]] была ўспрынята дрэнна і ўзгадаў прозвішча а. Кірыла Летаўта, які ''«рашуча адмовіўся ад уз’яднання»''. Г. І. Шавельскі памылкова сцвярджаў, што Летаўт у 1846 годзе ўсё ж далучыўся да праваслаўнай царквы, аднак насамрэч пасля Тадулінскага кляштара епіскапам Лужыцкім ён быў накіраваны ў [[Богаяўленскі манастыр (Полацк)|Полацкі богаяўленскі манастыр]]<ref>Шавельский Г. Последнее воссоединение с православною церковью униатов Белорусской епархии. С.- Петербург. 1910. С. 353-354.</ref>.
Радок 30:
У некралогу па а. Кірылу, надрукаваным у «Кур’еры Пазнанскім», падаецца, што апошні базыльянін 30 гадоў пражыў на выгнанні, у тым ліку і ў [[Смаленск]]у. У 1855—1857 гг. знаходзіўся «на пакутах» у Пафнуцьевым Бароўскім манастыры (каля [[Калуга|Калугі]]). З манастырскай вязніцы Летаўт выйшаў толькі ў ліберальныя часы цара [[Аляксандр II|Аляксандра ІІ]] і некаторы час пасля гэтага знаходзіўся на Полаччыне і Віцебшчыне<ref name = "ref1"/>.
 
Праз нейкі час пасля атрымання волі а. Кірыл Летаўт жыў у [[Вільня|Вільні]], дзе сябраваў са спадарствам Рэнігераў і Максевічаў, а таксама пазнаёміўся з суддзём Казімірам Максевічам<ref>Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра Летаўта // Наша Слова. № 31 (1442), 24 ліпеня 2019</ref>. Для сваіх сяброў а. Кірыл рабіў фотаздымкі ў віленскай студыі [[Юзаф Чаховіч (фатограф)|Юзафа Чаховіча]]. Рэдактар «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]» па адным з такіх здымкаў апісаў базыльяніна як ''«старца з шляхетнымі і поўнымі дабрыні рысамі твару»''. Пасля [[Паўстанне 1863-1864 гадоў|паўстання 1863-64 гадоў]] ганенні на базыльянінаўніята аднавіліся. Хаваючыся, ён жыў у доме Мамерта Рэнігера, дзе штодзённа служыў імшу. Таксама, у той час Летаўт у значнай ступені страціў зрок.
 
СтарыКірыл базыльянінЛетаўт смуткаваў па манаскім жыцці, таму праз нейкі час Казімір Максевіч адвёз яго ў кляштар базыльянаў у [[Дабромыль|Дабромылі]] (Усходняя Галіцыя). Летаўта везлі праз добра ахоўваную мяжу на малым вазку апранутага ў сялянскую вопратку<ref name = "ref1">Pozniak Jan. Ostatni bazyljanin litewski // Preglad Wilenski. № 21-22, 20 grudnia 1932. S. 10-12.</ref>. 6 жніўня 1885 года манах напісаў ліст да Казіміра Маскевіча, дзе ўзгадваў і кланяўся лекарам, якія адведвалі яго ў Вільні. Гэта быў апошні ўласнаручна напісаны ліст а. Кірыла, пасля чаго ён цалкам страціў зрок і займеў уласнага сакратара (спачатку — Е. Ламніцкага, потым — Д. Ткачука). У лісце ад 2 мая 1889 года маецца прыпіска ад Д. Ткачука, дзе паведамляецца, што ''«на сваім 90-м годзе жыцця а. Летаўт цалкам здаровы»''. У адным з наступных лістоў ад 24 кастрычніка 1890 года базыльянін узгадаў пра дапамогу ад рускага ўрада, а менавіта пра прызначанае яму міністрам утрыманне ў памеры 99 рублёў.
 
Пасля гэтага Кірыл Летаўт жыў яшчэ паўгода і памёр ад [[гангрэна|гангрэны]]. Пахаванне адбылося ў першую нядзелю студзеня 1892 года. Службу вёў грэка-каталіцкі святар-інфулат, а ў пахаванні ўдзельнічала шмат духавенства абодвух абрадаў. Пахаваны ў [[Львоў|Львове]].
 
== Ацэнкі ==
Рэдактар «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]» апісаў Кірыла Летаўта па адным з фотаздымкаў, зробленых [[Юзаф Чаховіч (фатограф)|Юзафам Чаховічам]] у Вільні як ''«старца з шляхетнымі і поўнымі дабрыні рысамі твару»''.
 
10 студзеня 1892 г. «Кур’ер Познанскі» паведаміў: ''«а. Кірыл Летаўт, апошні базыльянін былой літоўскай правінцыі, сумная ахвяра [[Іосіф (Сямашка)|Сямашкі]], які яго гнобіў да свайго канца, … памёр 1 студзеня гэтага года ў Львоўскім кляштары айцоў базыльянаў. …. Раней, 26 лістапада 1887 г., у тым жа кляштары памёр таварыш а. Кірыла, а. Самуэль Чарнаруцкі, перадапошні базыльянін Літвы, які здолеў раней уцячы з маскоўскіх рук»''<ref>Kurier Poznanski. № 7, 10 stycznia 1892. S. 4.</ref>.
 
== Сям’я ==
У лісце ад 16 ліпеня 1888 г. Кірыл Летаўт упершыню ўзгадаў пра стрыечнага брата, зяця яго памерлага брата Урублеўскага, уладальніка хутара. Была ў яго і родная сястра, да якой базыльянін не меў даверу<ref name = "ref3"/>.
 
== Зноскі ==
Радок 45:
 
== Літаратура ==
* ''Толочко Вл.'' [http://shron2.chtyvo.org.ua/Chyn_sv_Vasylia_Velykoho/Zapysky_Tom_6_Vypusk_1-2.pdf Останній василіянин з Литви] // Записки чина св. Василія Великого. Том VI. Вып. 1-2. — Львів, 1935. — С. 317—326.
 
{{DEFAULTSORT:Летаўт}}