Філалагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 111:
 
Яркае студэнцкае жыццё, творчасць, таленты, дасягненні, знакамітыя імёны і цікавыя падзеі – усё гэта філалагічны факультэт. Неабсяжныя вяршыні, спрэчныя пытанні, важныя і актуальлныя тэмы чакаюць наперадзе каманду газеты “СЛОВА”і яе чытачоў.
 
== Часопiс «Фiлалогiя» ==
 
'''«Часопіс Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Філалогія»''' заснаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам у 1969 г. Да 2017 г. выходзіў пад назвай «Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка». На працягу ўсіх гадоў выданне захоўвае пазіцыі вядучага ў Рэспубліцы Беларусь акадэмічнага часопіса па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах лінгвістыкі і літаратуразнаўства. Публікуе арыгінальныя навуковыя артыкулы, агляды ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання моў і літаратур; хранікальныя матэрыялы, рэцэнзіі на манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, а таксама юбілейныя артыкулы. Матэрыялы выдання прысвечаны актуальным праблемам тэорыі літаратуры, беларускай літаратуры, рускай літаратуры, замежнай літаратуры, славянскіх літаратур, класічнай філалогіі, беларускай і іншых славянскіх моў, германскіх, раманскіх, усходніх моў, тэарэтычнага мовазнаўства, прыкладной лінгвістыкі, рыторыкі і методыкі выкладання моў і літаратур, а таксама сумежных дысцыплін.
 
'''Галоўны рэдактар часопіса – Сяргей Мікалаевіч Запрудскі''', кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
 
Усе навуковыя артыкулы праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне.
 
Перыядычнасць – 3 разы на год (люты, чэрвень, красавік).
 
Часопіс арыентаваны на прафесараў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія працуюць у галіне лінгвістыкі, літаратуразнаўства, методыкі выкладання моў і літаратур.
 
Публікацыя бясплатная.
 
Рабочыя мовы – руская, беларуская, англійская.
 
«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» ўключаны ў Пералiк навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, публікацыі часопіса індэксуюцца ў базах даных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ).
 
== Структура ==