Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
== Гісторыя ==
 
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта<ref>https://bsu.by/</ref> быў створаны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Дзяржканцэлярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой (Ханьбань) і [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэтам]], якое было падпісана 5 ліпеня 2006 года. З гэтага дня і пачынаецца гісторыя Інстытута<ref>https://rci.bsu.by/about-ru/administration-ru.html</ref>.
 
З 2009 года партнёрам БДУ па забеспячэнні дзейнасці і развіццi Інстытута з’яўляецца Далянскі політэхнічны універсітэт КНР.
Радок 36:
* Праверка і пацвярджэнне ўзроўню валодання кітайскай мовай як замежнай праз сістэму экзаменаў HSK, HSKK, BCT, YCT і спецыяльных тэстаў;
* Асвета ў галіне кітайскай матэрыяльнай і духоўнай культуры;
* Арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў у розных галінах [[Сіналогія|кітаязнаўства]];
* Садзейнічанне пашырэнню палітычных, эканамічных, адукацыйных, навуковых і культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай;
* Каардынацыя, суправаджэнне і кантроль навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва падраздзяленняў комплекса БДУ з установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі ўстановамі і прадпрыемствамі КНР.