Адкрыць галоўнае меню

Змены

5 байтаў дададзена ,  3 месяцы таму
др
На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую марархію чэхі паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў [[Антанта|Антанты]].
 
[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|left|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была ўтвораная незалежная [[Чэхаславакія]]. У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х-1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету. У новай рэспубліцы жыло шмат [[Немцы|немцаў]], [[Венгры|венграў]] і [[Палякі|палякаў]]. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе [[Адукацыя|адукацыю]] дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі [[Нацыянальная меншасць|нацыянальных меншасцяў]] не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў [[Адольф Гітлер]] — праз [[Мюнхенскае пагадненне]] ён далучыў да Германіі [[Судзеты]] — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. [[Чэшскі Цешын]] — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай [[Аўтаномія|аўтаноміі]] і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.