Джаму і Кашмір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
 
Урад Індыі 5 жніўня аб'явіў аб рашэнні адмяніць артыкул 370 Канстытуцыі, якая надзяляла штат Джаму і Кашмір (адзіны штат Індыі з мусульманскай большасцю) асаблівым статусам. 6 жніўня ніжняя палата парламента Індыі Лок Сабха адобрыла рашэнне ўрада краіны аб адмене асаблівага статусу штата Джаму і Кашмір і падзеле яго на дзве тэрыторыі. Раней рашэнне аб змяненні статусу Джаму і Кашміра і падзеле на дзве тэрыторыі адобрыла верхняя палата парламента Індыі. Як паведаміў у парламенце міністр унутраных спраў Індыі Аміт Шах, Джаму і Кашмір страчвае статус штата і становіцца саюзнай тэрыторыяй (мае менш правоў, чым штат). Акрамя таго, ад яго аддзяляецца гістарычная вобласць Ладакх, якая таксама становіцца саюзнай тэрыторыяй<ref>[https://blr.belta.by/world/view/parlament-indyi-adobryu-zakonapraekt-ab-novym-statuse-dzhamu-i-kashmira-80316-2019/ blr.belta.by]</ref>.
 
Пасля дадзенага рашэння Нью-Дэлі, у Кашміры распачаліся пратэсты, аднак яны не атрымалі масавы характар, паколькі ў рэгіёне былі прынятыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Асцерагаючыся масавых пратэстаў, індыйскія ўлады адключылі ў рэгіёне інтэрнэт і тэлефонную сувязь. Таксама ў Кашмір былі накіраваныя тысячы жаўнераў.
 
7 жніўня ўлады [[Пакістан]]а абвясцілі амбасадара Індыі персонай нон граду і спынілі гандлёвыя адносіны з гэтай краінай з прычыны скасавання спецыяльнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага статусу індыйскай часткі Кашміру<ref>[https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/2352340,%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D1%80%D1%83%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%B6-%D0%86%D0%BD%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B9-%D1%96-%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BC-%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%BB%D1%96%D0%B2%D0%B0-%D1%9E%D0%B7%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B5 polskieradio.pl]</ref>.
 
== Геаграфія ==