Ганцавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
 
=== Геалагічная будова і карысныя выкапні ===
У тэктанічных адносінах Ганцавіцкі раён прымеркаваны да паўночнага схілу [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіны]]. Зверху залягаюць пароды антрапагеннага ўзросту магутнасцю 60—90 м (у ледавіковых лагчынах да 140 м), у складзе якіх адклады сожскага (на поўначы), дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў. Пад антрапагенавымі ўтварэннямі неагенавыя і палеагенавыя адклады магутнасцю 10—20 м, мелавыя — 30—50 м (на захадзе ад г. Ганцавічы размытыя), на ўсходзе трапляюцца дэвонскія, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд і рыфей) магутнасцю да 380 м. Агульная магутнасць платформавага чахла 470—750 м. Пад ім на глыбіні 300—600 м ніжэй узроўню мора пароды крышталічнага фундамента. 27 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 58,5 мільёна тон (найбольшыя [[Пусташ-Дабралуцкае]], [[Падвялікі Мох]], [[Галь (балота)|Галь]], [[Пятрова Паляна]]); Круговіцкае радовішча будаўнічага пяску; Крышылавіцкае радовішча глін.
 
=== Клімат ===