Чэхія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 63:
 
Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горныя сістэмы: Судэты, Чешскі Лес, Шумава і інш. Клімат умераны, кантынентальны.
 
Першая дзяржава на чэшскіх землях узнікла ў VII стагоддзі і неўзабаве стала часткай [[Вялікая Маравія|Вялікай Маравіі]]. У пачатку ХІ стагоддзя Багемія (гістарычная назва чэшскіх земляў) увайшла ў склад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Залатым векам [[Каралеўства Багемія|Багеміі]] стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль [[Карл IV Люксембургскі|Карл IV]] атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў [[Градчаны|Градчанах]]. Пачатак наступнага стагоддзя адзначаны Чэшчкай рэфармацыяй і [[Гусіцкія войны|гусіцкімі войнамі]]. У ХVI стагоддзі Багемія трапляе пад уладу аўстрыйскіх [[Род Габсбургаў|Габсбургаў]]. 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]]. Паўстанне было жорстка задушана і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: У пачатку ХІХ стагоддзя ў Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]]. У Першай сусветнай вайне чхі ваявалі не толькі на баку [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]], але і [[Антанта|Антанты]]. У 1918 была абвешчана незалежная Чэхаславакія, а яе прэзідэнтам стаў [[Томаш Масарык]]. У Другую сусветную вайну Чэхія была акупавана фашысцкай Германіяй. У 1948 адроджаная Чэхаславакія абрала камуністычны шлях развіцця. [[Пражская вясна|Рэформы, распачатыя вясной 1968]], выклікалі ўвядзенне войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавора ў жніўні таго ж года, акупацыю краіны і скасаванне ўсіх ліберальных заваёў. У 1989 Чэхаславакія мірна развіталася з камуністычным ладам у выніку [[Аксамітная рэвалюцыя|акамітнай рэвалюцыі]], 1 студзеня 1993 Чэхія і Славакія афіцыйна разышліся, у адрозненні ад распаду [[Югаславія|Югаславіі]], [[аксамітавы развод|гэтаксама аксамітна — без крыві]]. У [[1999]] годзе Чэхія далучылася да [[НАТА]], у [[2004]] годзе — да [[Еўрасаюз]]а, у 2007 стала часткай [[Шэнгенская зона|Шэнгенскай зоны.]]
 
Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў [[Багемія]], [[Маравія]] і [[Чэшская Сілезія]].