Чэхія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62:
'''Чэ́хія''', '''Чэ́шская Рэспу́бліка''' ({{lang-cs|Česká republika}}) — краіна ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]], не мае выхаду да мора. Чэхія мяжуе з [[Польшча]]й, [[Германія]]й, [[Аўстрыя]]й і [[Славакія]]й. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — [[Багемія|Багеміі]] і [[Маравія|Маравіі]], а таксама часткі [[Чэшская Сілезія|Сілезіі]] і [[Ніжняя Аўстрыя|Ніжняй Аўстрыі]].
 
Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горныя сістэмы: Судэты, [[Чешскі Лес]], [[Шумава]], [[Судэты]]. Да апошніх належыць найышэйшы пункт краіны — гара [[Снежка]] (1603 метры). Чэхія багатая на паклады каменнага і іншбурага вугалю. Клімат умераны, кантынентальныз выразнымі кантынентальнымі рысамі. Рэкі Чэхіі належаць да трох мораў: Чорнага ([[Марава]]), Балтыскага ([[Одра]]) і Паўночнага ([[Эльба]] і [[Влтава]]). Лясы займаюць 35 % плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй — дубавыя і букавыя, вышэй — хваёвыя.
 
Першая на чэшскіх землях дзяржава ўзнікла ў VII стагоддзі і неўзабаве стала часткай [[Вялікая Маравія|Вялікай Маравіі]]. У пачатку ХІ стагоддзя Багемія (гістарычная назва чэшскіх земляў) увайшла ў склад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Залатым векам [[Каралеўства Багемія|Багеміі]] стала ХIV стагоддзе, калі яе кароль [[Карл IV Люксембургскі|Карл IV]] атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў [[Градчаны|Градчанах]]. Пачатак наступнага стагоддзя быў адзначаны Чэшскай рэфармацыяй і [[Гусіцкія войны|гусіцкімі войнамі]]. У ХVI стагоддзі Багемія трапляе пад уладу аўстрыйскіх [[Род Габсбургаў|Габсбургаў]]. 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало штуршок да[[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]]. Паўстанне было жорстка задушана і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: У пачатку ХІХ стагоддзя ў Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]]. У Першай сусветнай вайне чэхі ваявалі не толькі на баку [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]], але і ў арміях [[Антанта|Антанты]]. У 1918 была абвешчана незалежная [[Чэхаславакія]], а яе прэзідэнтам стаў [[Томаш Масарык]]. У Другую сусветную вайну Чэхія была акупавана фашысцкай Германіяй. У 1948 адроджаная Чэхаславакія абрала камуністычны шлях развіцця. [[Пражская вясна|Рэформы, распачатыя вясной 1968]], выклікалі ўвядзенне войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавора ў жніўні таго ж года, акупацыю краіны і скасаванне ўсіх ліберальных заваёў. У 1989 Чэхаславакія мірна развіталася з камуністычным ладам у выніку [[Аксамітная рэвалюцыя|акамітнай рэвалюцыі]], 1 студзеня 1993 Чэхія і Славакія афіцыйна разышліся (у адрозненні ад распаду [[Югаславія|Югаславіі]], [[аксамітавы развод|гэтаксама аксамітна — без крыві]]). У [[1999]] годзе Чэхія далучылася да [[НАТА]], у [[2004]] годзе — да [[Еўрасаюз]]а, у 2007 стала часткай [[Шэнгенская зона|Шэнгенскай зоны.]]
 
Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў [[Багемія]], [[Маравія]] і [[Чэшская Сілезія]]. Уваходзіць у ЕС, [[НАТА]], [[Шэнгенскае пагадненне]], [[АБСЕ]], [[Савет Еўропы]].
 
Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 71 %. У Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць [[Брно]], [[Острава]], [[Пльзень,]] [[Оламаўц]].
 
Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі [[Сусветны банк|Сусветнага банку]]) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця]] (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам [[ЕС]]. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.