Чэхія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 97:
У 1526 Багемія пачала пераходзіць пад уладу аўстрыйскіх [[Род Габсбургаў|Габсбургаў]]. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайне]]. У 1620 20-тысячнае паўстанцкае войска было разбіта ў [[Бітва на Белай Гары|Бітве на Белай Гары]], пасля чаго паўстанне было жорстка задушана. У 1621 лідары паўстання былі пакараны смерцю. [[Габсбургі]] канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). З распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі (1806) Багемія афіцыйна стала часткай Аўстрыйскай імперыі, і ў Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]] — так званага "[[рамантычны нацыяналізм|рамантычнага нацыяналізму]]". У канцы ХІХ стагоддзя — калі Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўтра-Венгрыю]] — землі Багеміі і Славакіі сталі прамысловым сэрцам шматнацыянальнай дзяржавы.
 
[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|left|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]
На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую манархію землякі [[Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну|ўдалага ваякі Швейка]] паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў [[Антанта|Антанты]]. Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была ўтворана незалежная [[Чэхаславакія]] — адзіная дэмакратыя ў Цэнтральнай Еўропе паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Самай значнай фігурай на палітычным небасхіле таго часу быў [[Томаш Гарыг Масарык|Томаш Масарык]] — першы прэзідэнт краіны (1918–1935). У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х–1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету.
 
[[File:Czechoslovakia II.png|thumb|left|Першая Чэхаславакія (1918—1938)]]
У новай рэспубліцы жыло шмат [[Немцы|немцаў]], [[Венгры|венграў]] і [[Палякі|палякаў]]. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе [[Адукацыя|адукацыю]] дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі [[Нацыянальная меншасць|нацыянальных меншасцяў]] не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў [[Адольф Гітлер]] — праз [[Мюнхенскае пагадненне]] ён далучыў да Германіі [[Судзеты]] — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. [[Чэшскі Цешын]] — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай [[Аўтаномія|аўтаноміі]] і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.