Чэхія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
{{main|Геаграфія Чэхіі}}
[[File:Kralicky-Sneznik-03.jpg|thumb|left|Краліцкі Снежнік, частка [[Судэты|Судэтаў]] — гор на поўначы Чэхіі]]
Чэхія — краіна ўзвышшаў і сярэдняй вышыні гор. На захадзе ляжыць пагорыстая Багемская катлавіна, што дрэнуеца рэкамі Лаба (Эльба) і Влтава, і якую аблямоўваюць горы: на захадзе — [[Чэшскі лес]], на паўднёвым захадзе — [[Шумава]], на паўночным захадзе — [[Рудныя горы]] (Крушнэ-Горы), па поўначы — [[Судэты]]. Менавіта ў Судэтах, на мяжы з Польшчай,, у іх самай высознай частцы, вядомай як Крконашы, размешчана найвышэйшая гара Чэхіі — [[Снежка]] (1603 або 1602 м). На ўсход ад Багемскай нізіны ляжыць Чэшска-Мараўскае ўзвышша, што займае геаграфічны цэнтр краіны. На паўднёвым захадзе — таксама пагорыстая і ў атачэнні невысокіх гор — ляжыць другая катлавіна — Мараўская. Нетры Чэхіі ўтрымліваюць значныя запасы бурага і каменнага вугалю, а таксама — [[графіт]]у. Маюцца паклады руд чорных і каляровых металаў (аб чым сведчыць і назва "Рудныя горы"), зрэшты, амаль што вычарпаныя за доўгую гісторыю распрацовакраспрацоўкі.
 
[[Клімат]] Чэхіі [[умераны клімат|умераны]] з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Апошні абумоўлены наяўнасцю горных ланцугоў, што, хоць і невысокія, ствараюць пэўную перашкоду на шляху атлантычных паветраных мас, робячы лета больш спякотным, а зіму — маразнейшай. Улетку сярэдняя тэмпература паветра да +20° C, узімку — да -5° C. Ападкаў выпадае больш за 600 мм, большая частка прыпадае на лета, калі цыклоны прыносяць магутныя залевы, што выклікаюць бурлівыя паводкі. У гарах тэмпературы даволі сур'ёзна паніжаюцца, колькасць ападкаў таксама адрозніваецца, звычайна ў большы бок.