Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб'ём не змяніўся ,  2 месяцы таму
др
Чэхія — краіна ўзвышшаў і сярэдняй вышыні гор. На захадзе ляжыць пагорыстая Багемская катлавіна, што дрэнуеца рэкамі Лаба (Эльба) і Влтава, і якую аблямоўваюць горы: на захадзе — [[Чэшскі лес]], на паўднёвым захадзе — [[Шумава]], на паўночным захадзе — [[Рудныя горы]] (Крушнэ-Горы), па поўначы — [[Судэты]]. Менавіта ў Судэтах, на мяжы з Польшчай,, у іх самай высознай частцы, вядомай як Крконашы, размешчана найвышэйшая гара Чэхіі — [[Снежка]] (1603 або 1602 м). На ўсход ад Багемскай нізіны ляжыць Чэшска-Мараўскае ўзвышша, што займае геаграфічны цэнтр краіны. На паўднёвым захадзе — таксама пагорыстая і ў атачэнні невысокіх гор — ляжыць другая катлавіна — Мараўская. Нетры Чэхіі ўтрымліваюць значныя запасы бурага і каменнага вугалю, а таксама — [[графіт]]у. Маюцца паклады руд чорных і каляровых металаў (аб чым сведчыць і назва "Рудныя горы"), зрэшты, амаль што вычарпаныя за доўгую гісторыю распрацоўкі.
 
[[Выява:Smrk a rameno Šance 1.jpg|thumb|left|[[Вадасховішча Шанцэ]]. [[Мараўска-Сілезскія Бяскіды]]]]
[[Клімат]] Чэхіі [[умераны клімат|умераны]] з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Апошні абумоўлены наяўнасцю горных ланцугоў, што, хоць і невысокія, ствараюць пэўную перашкоду на шляху атлантычных паветраных мас, робячы лета больш спякотным, а зіму — маразнейшай. Улетку сярэдняя тэмпература паветра да +20° C, узімку — да -5° C. Ападкаў выпадае больш за 600 мм, большая частка прыпадае на лета, калі цыклоны прыносяць магутныя залевы, што выклікаюць бурлівыя паводкі. У гарах тэмпературы даволі сур'ёзна паніжаюцца, колькасць ападкаў таксама адрозніваецца, звычайна ў большы бок.
 
[[Выява:Smrk a rameno Šance 1.jpg|thumb|left|[[Вадасховішча Шанцэ]]. [[Мараўска-Сілезскія Бяскіды]]]]
Па тэрыторыі Чэхіі праходзіць галоўны еўрапейскі водападзел: рэкі краіны нясуць свае воды у тры моры: [[Чорнае мора|Чорнае]] (Марава), [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]] (Одра) і [[Паўночнае мора|Паўночнае]] [[Мора|моры]] (Эльба). Па землях Багеміі цякуць рэкі [[Рака Эльба|Лаба]] і яе прыток [[Рака Влтава|Влтава]], на берагах якой раскінулася Прага. Найбуйнейшая рака Маравіі — [[Рака Марава, верхні прыток Дуная|Марава]], вялікі прыток Дуная. На паўночных схілах Усходніх Судэт бярэ пачатак рака Одра, што мае ў Чэхіі 112 км свайго верхняга цячэння.