Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб'ём не змяніўся ,  2 месяцы таму
др
[[Клімат]] Чэхіі [[умераны клімат|умераны]] з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Апошні абумоўлены наяўнасцю горных ланцугоў, што, хоць і невысокія, ствараюць пэўную перашкоду на шляху атлантычных паветраных мас, робячы лета больш спякотным, а зіму — маразнейшай. Улетку сярэдняя тэмпература паветра да +20° C, узімку — да -5° C. Ападкаў выпадае больш за 600 мм, большая частка прыпадае на лета, калі цыклоны прыносяць магутныя залевы, што выклікаюць бурлівыя паводкі. У гарах тэмпературы даволі сур'ёзна паніжаюцца, колькасць ападкаў таксама адрозніваецца, звычайна ў большы бок.
 
[[File:CHKO+NP Czech map.png|thumb|Прыродаахоўныя тэрыторыі]]
Па тэрыторыі Чэхіі праходзіць галоўны еўрапейскі водападзел: рэкі краіны нясуць свае воды у тры моры: [[Чорнае мора|Чорнае]] (Марава), [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]] (Одра) і [[Паўночнае мора|Паўночнае]] [[Мора|моры]] (Эльба). Па землях Багеміі цякуць рэкі [[Рака Эльба|Лаба]] і яе прыток [[Рака Влтава|Влтава]], на берагах якой раскінулася Прага. Найбуйнейшая рака Маравіі — [[Рака Марава, верхні прыток Дуная|Марава]], вялікі прыток Дуная. На паўночных схілах Усходніх Судэт бярэ пачатак рака Одра, што мае ў Чэхіі 112 км свайго верхняга цячэння.
 
[[File:CHKO+NP Czech map.png|thumb|Прыродаахоўныя тэрыторыі]]
Лясы займаюць болей за трэцюю частку плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй ў складзе парод пераважаюць дубы і букі, вышэй — елкі і піхты. Ахове прыроды ў Чэхіі надаецца вялікая ўвага. Створаны 4 нацыянальныя паркі (усе ў гарах — гэта Крконашы, Шумава, Падыйі, і Багемская Швейцарыя) і 25 ахоўных ландшафтных зонаў.