Антон Канстанцінавіч Антановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: выправіў хібы
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
→‎Навуковая праца: вікіфікацыя
Радок 33:
Кандыдацкая дысертацыя А. Антановіча з’яўляецца першым спеціяльным даследваннем помнікоў старого беларускага пісьменства, якія ўзніклі на Літве. За аснову ўзята актавая кніга [[Горад Каўнас|Ковенскага]] [[Земскі суд|земскага суда]] 1566―1567 гг. Гэта рукапіс на паперы аб’ёмам у 237 лістоў вялікага фармату, выкананы беларускім скарапісам XVI стагоддзя. А. Антановіч дэталёва прааналізаваў графіку, арфаграфію, фанэтіку, марфалогію і лексіку гэтага помніка. Па тэме дысертацыі ім апублікаваны два змястоўныя артыкулы: «Пытанні фанэтікі беларуская актавай мовы XVI ст.» (1960) і «Графіка і арфаграфія судовай (актавай) кнігі Каунаскага земскага суда» (1961)<ref>{{артыкул|аўтар=|Германовіч І.|загаловак=Антон Антановіч|выданне=Наша слова|месца=Мн.|выдавецтва=ТБМ|год=1990|нумар=10|старонкі=9|старонак=16}}</ref>.
 
Тэмай доктарскай дысертацыі сталі помнікі татарска-мусульманскай пісьменнасці на беларускай мове. Вынікі гэтага даследвання выкладзены Антановічам ў кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма» (1968). Антановічам выяўлены ў архівах, бібліятэках, музеях, а таксама у прыватных асоб 24 вядомыя і невядомыя дагэтуль рукапісы XVII―пачатку XX ст., з іх 10 хамаілаў (дапаможнікаў дзеля служыцеляў рэлігійнага культу), 8 [[Кітабы|кітабаў]] (рукапісных зборнікаў пра жыццё [[Магамет]]а, апісання абрадаў і інш.), тэфсіры, 1 тэджвід, беларуска-турэцкі слоўнік 1836 года<ref>{{артыкул|аўтар=Германовіч І. К.|загаловак=Антановіч Антон Канстанцінавіч|спасылка=|выданне=Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1984|том=1|старонкі=127|старонак=727|isbn=}}</ref>.
 
А. Антановіч пакінуў багатую навуковую бібліятэку і многа каштоўных навуковых матэрыялаў, ― усё гэта было куплена Віленскім ўніверсітэтам.