Юрка Голуб: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
<br />{{Пісьменнік
| Імя = Юрка Голуб
| Арыгінал імя =
Радок 34:
{{Цёзкі2|Голуб}}
 
'''Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб''' ({{ДН|20|10|1947}}, в. [[Вёска Горна, Зэльвенскі раён|Горна]], {{МН|Зэльвенскі раён|у Зэльвенскім раёне|}} Гродзенскай вобласці) — беларускі [[Празаік|празаік]], [[Паэт|паэт]], [[Журналіст|журналіст]]. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты [[Гродзенская праўда|«Гродзенская праўда]]<ref>https://grodnonews.by/</ref>[[Гродзенская праўда|»]], з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|СП СССР]] з 1971
 
== Біяграфічныя звесткі ==
 
Радзіма паэта – вёска [[Горна (Зэльвенскі раён)|Горна]] Зэльвенскага раёна. Дата нараджэнна – 20 кастрычніка 1947 года. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выпускнік Зэльвенскай СШ, Юрка Голуб закончыў [[Філалагічны факультэт БДУ|філфак БДУ]]<ref>http://philology.bsu.by/</ref>. З 1970 года жыве ў Гародні, працаваў на абласным тэлебачанні. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», выдаў некалькі нумароў часопіса “Галасы”“Галасы<ref>https://uzv.by/novyi-vyipusk-chasopisa-galasyi/</ref>”, куды ўключаліся творы з літаратурнай старонкі абласной газеты, якая па ягоным сыходзе змарнела. з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”. Жыве ў Гародні. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. 10 гадоў узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1971.
 
 
== Юрка Голуб пра БДУ ==
 
Скобла: “А ці шмат вам як паэту, даў філфак [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]<ref>https://bsu.by/</ref>?”
 
Голуб: “Безумоўна, шмат. Калі я быў студэнтам, я не надаваў гэтаму асаблівай увагі. Потым, на адлегласьці, калі набываўся жыцьцёвы досьвед, БДУ ўбачыўся ў больш прывабным сьвятле. Я проста ўдзячны лёсу, што трапіў у тое ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе. У той час, у 60-я гады, гэта быў адзіны ўнівэрсытэт у Беларусі, і гэта надавала гонару кожнаму з нас, у тым ліку маім сябрам па паэтычным цэху”.
Радок 59:
“Зажураны камень” – першы і пакуль адзіны ў беларускім пісьменстве паэтычны зборнік, які цалкам складзены з вершаў класічнага жанру – трыялетаў. Гэтая кніга паўстала пад уплывам [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]], чыя творчасць заўсёды вабіла гарадзенскага паэта, пра што ён сам піша ў невялікай трохабзацавай прадмове: “Няма прычыны хавацца, што зборнік з розных гадоў у адной вершаванай раме – [[Трыялет|трыялеце]] – з’явіўся пад уладным заклікам Максіма Багдановіча… Выбіраю для сябе рызыкоўную спробу: адчыніць даўнейшую ваконную раму трыялета ўласным дотыкам”. Гэтая спроба ператварылася ў цікавую карціну, што ўбачана за вакном, у дарозе і ў бездаражы, у бязмежнай далечы, у сённяшнім і мінулым. Што напоўнена любоўю і пяшчотай, трывогай і клопатам, мілым гумарам і журбой.
 
У вершах Юркі Голуба — свет маладога сучасніка, які абвострана адчувае праявы жыцця. Шчырасць лірычнага самавыяўлення, лаканічнасць выказвання, яркая [[Метафара|метафарычнасць]] вобразаў, багатая інструментоўка радка — асаблівасці яго творчай манеры.<ref>А. Пяткевіч (1997)</ref>
 
Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую (Е. Марцінкевічам), рускую (В. Шленскім, В. Чэкіным, І. Бурсавым, [[Навум Кіслік|Н. Кіслікам]], Л. Хауставым, Б. Пчалінцавым, І. Сяргеевым), украінскую ([[Танюк Леонід Степанович|Л. Танюком]], [[Кочур Григорій Порфирович|Г. Кочурам]], Я. Брынцавым, С. Літвіным, М. Сінгаіўскім), польскую (Я. Леанчуком) мовы. На польскай мове у перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга “З-над Нёманскіх старон”.