Васіль Міхайлавіч (князь друцкі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Пасля 1377 года, напэўна, з дваром кн. Андрэя Альгердавіча, кн. Васіль Міхайлавіч ад’ехаў з ВКЛ у Пскоў і зімою 1377—1378 гадоў кароткі час быў у Ноўгарадзе, дзе, на думку А. В. Кузьміна, заказаў перапісванне [[Друцкае Евангелле|Евангелля-Апракаса]]. З Ноўгарада, таксама разам з кн. Андрэям Альгердавічам, кн. Васіль мог быць і ў Маскве, але да 1380 года вярнуўся ў Друцк. У Маскве ж застаўся яго сын, кн. [[Глеб Васілевіч (княжыч друцкі)|Глеб]], які браў удзел у [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]].<ref name=":0">''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария… (окончание). — С. 62.</ref>
 
Паміж 1378 і 1394 гадамі кн. Васіль Міхайлавіч, разам з жонкай кн. Васілісай, аздобіў і даў Евангелле-Апракас друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы, а таксама надаў ёй сяло [[Мураўнічы|Мараўінічы]] з людзьмі і ўсімі даходамі, дзесяціну з жыта ў сяле [[Відзінічы]], 5 пудоў мёду з «чалавека» на Паротвінай зямлі (магчыма, цяпер урочышча Ператоўшчына за 20 км на захад ад Друцка), лукно мёду [[Якімаўка (Крупскі раён)|Якімава]] і паўлукна мёду на [[Худава|Худаве]].<ref name=":0" />
 
Каля 1390—1392 года разам з сынам, кн. [[Леў Васілевіч (княжыч друцкі)|Львом]] (''княз Василии Михаилович… Левъ Васильевъ снъ'') быў сярод паручыцеляў перад вял.кн. [[Скіргайла]]м за нейкага Грыдку Канстанцінавіча.<ref>''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария… (окончание). — С. 58.</ref>