Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
З абвяшчэннем [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) курс газеты змяніўся: яна пачала выступаць за незалежную дэмакратычную Беларусь, заклікала да стварэння беларускага нацыянальнага войска, крытыкавала палітыку ваеннага камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Пад рубрыкай «Вольная трыбуна» выступалі аўтары з дыскусійнымі матэрыяламі. Аўтар артыкула «Становішча Беларусі» (пад крыптанімам Я. Р-ч, 14 студзеня 1918) бачыў небяспеку з боку манархічнай Германіі, якая, на яго думку, не будзе разбіта ў вайне, пастараецца раздзяліць былую Расійскую імперыю і не дапусціць утварэння на яе тэрыторыі нацыянальных рэспублік. Ён выступаў за адмову ад рэвалюцыйнай агітацыі, за кансалідацыю ўсіх партый і груповак дзеля адбудовы краю. Актывіст [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] Н. Бываеўскі ([[Язэп Дыла]]) у артыкул «Што нас чакае» (24 лютага 1918) даказваў, што сацыялістычныя ідэалы застаюцца канструктыўным фактарам нацыянальнага адраджэння і несумяшчальныя з анархіяй. А. Прушынскі ([[Алесь Гарун]]) аспрэчваў пазіцыю левых сацыл-дэмакратаў і тых бальшавікоў, якія даказвалі, быццам сацыялістычны рух і нацыянальнае самавызначэнне народаў несумяшчальныя паміж сабой. На яго думку, сацыялістычны лад — антытэза капіталізму; аднак беспадстаўнымі з’яўляюцца ўтапічныя мары пра стварэнне «''камуністычнага раю''» на зямлі ў безнацыянальным грамадстве (17 сакавіка 1918). Газета друкавала пратэсты БСГ супраць «апекі» Германіі над Беларуссю, выступала за непадзельнасць беларускага краю. Выкрывала пазіцыю кіраўніка савецкай дэлегацыі Льва Троцкага, які не дапусціў беларускіх дэлегатаў да ўдзелу ў мірных перамовах з Германіяй і яе хаўруснікамі ў Берасці, дзе даказвала памылковасць пазіцыі Троцкага на перамовах, яго лозунка «''ні міру, ні вайны''» (17, 24 лютага 1918). Пазней Лёсік крытыкаваў вынікі Брэсцкага міру, ганебнага, на го думку, для Расіі і згубнага для акупаванай немцамі і падзеленай Беларусі (10 сакавіка 1918).
 
Вольная Беларусь публікавала асноўныя дакументы Рады БНР, паводле якіх Беларусь абвяшчалася незалежнай дэмакратычнай дзяржавай (31 сакавіка 1918), падтрымала праграму дэмакратызацыі краіны і яе нацыянальнага адраджэння, выступіла за перагляд умоў Брэсцкага міру, што тычылася Беларусі. У 1917 годзе значнае месца ў газеце займалі паведамленні пра нутранае становішча і міжнародныя падзеі, звесткі з франтоў, афіцыйныя матэрыялы Часовага ўрада і органаў мясцовага самакіравання. З сакавіка 1918 года гэтыя аддзелы перайшлі да штодзённай газеты «[[Беларускі шлях (газета, 1918)|Беларусі шлях]]», а Вольная Беларусь засяродзілася на сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурна-асветных праблемах Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацкай культуры.<br />Шмат увагі аддавалася змаганню за беларусізацыю школы, падрыхтоўцы беларускіх падручнікаў, выкрыццю антыбеларускай пазіцыі мясцовых чыноўнікаў, буржуазных партый і груповак, барацьбе са спекуляцыяй і бандытызмам, аб’яднанню ў адзіны нацыянальны фронт патрыятычных сіл беларускага грамадства. Быў апублікаваны артыкул «Дзесяць прыказаннняў для памяці» [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. Газета апублікавала цыкл нарысаў П. Нечыпарэнкі па гісторыі старажытнай Беларусі VIII—XIII ст. у перакладзе з украінскай мовы, даследаванне Лёсіка «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства», «Нашы месты». Друкаваліся «Праграма па гісторыі Беларусі» і іншыя матэрыялы, у якіх падкрэсліваліся самабытны гістарычны шлях беларускага народа і яго высокая культура ў эпоху сярэднявечча, даследаванні [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Рамуальда Зямкевіча]] пра спадчыну [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]] («Друк Скарыны і друк сучасны», «Значэнне Францішака Скарыны ў беларускай культуры»), навукова-папулярныя даследаванні Лёсіка па беларускай мове («Граматыка і родная мова», «Наш правапіс», «Родная мова і яе значэнне»), нацыянальным фальклоры (публікацыі песень, легенд, паданняў), інфармацыя пра мастацкія выстаўкі ў Менску і Вільні. Шэраг нарысаў прысвечаны этнаграфічнаму апісанню сялянскага побыту, развіццю харчовай прамысловасці на Беларусі (артыкулы Рамуальда Зямкевіча, [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандра Уласава]]).
 
Значнае месца ў газеце займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваныя камедыі [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] «Залёты», «[[Пінская шляхта (п’еса)|Пінская шляхта]]» (у перакладзе на сучасную беларускую мову з «пінчуцкай гаворкі» Лёсіка), верш «Пагоня», цыкл «На ціхім Дунаі», артыкул «Забыты шлях», гісторыка-этнаграфічны нарыс «Хто мы такія?» [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. З архіва Зямкевіча газета надрукавала верш [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Заходзіць сонца за горы», ананімныя вершы і апавяданні. У Вольнай Беларусі ўпершыню апублікаваныя першая рэдакцыя паэмы «[[Сымон-музыка]]» і раздзелы з паэмы «[[Новая зямля (паэма)|Новая зямля]]», драма «[[Антось Лата]]», вершы, апавяданні з цыкла «[[Казкі жыцця]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Актыўнымі супрацоўнікамі Вольнай Беларусі былі [[Змітрок Бядуля]] (друкаваў перадавіцы, артыкул «М. А. Багдановіч», «Галгофа», «Народ і інтэлігенцыя», нарысы «Прыфрантавы рубеж Беларусі», «Хрыстос уваскрос!», вершы, апавяданні), [[Алесь Гарун]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максім Гарэцкі]]. Друкаваліся творы [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]], [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага]], [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]], [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]], [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіяна Шантыра]], [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]], [[Зоська Верас|Зоські Верас]], [[Міхайла Грамыка|Міхайлы Грамыкі]], [[Макар Краўцоў|Макара Краўцова]], пераклады з [[Украінская мова|украінскай]] (вершы [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]), [[Руская мова|рускай]] (апавяданне [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] «Старая Ізергіль»), [[Польская мова|польскай]] (паэма «Чысты чацвер» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]]) моў.
 
Газета мела сталую рубрыку «Беларускі тэатр», асвятляла дзейнасць [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]], віленскага беларускага дзіцячага тэатра С. Корф, дзейнасць клубаў беларускай творчай інтэлігенцыі «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]», Народнага дома імя Максіма Багдановіча, Беларускага таварыства «Цётка» імя Алаізы Пашкевіч-Цёткі, інфармавала пра гастролі тэатральных калектываў, друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламу.
 
{{зноскі}}