Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''«Вольная Беларусь»''' — беларуская грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 28 траўня (10 чэрвеня) 1917 года да лістапада 1918 года ў [[Мінск|Мінску]] на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Рэдактар — [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Язэп Лёсік]], выдавец — [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускі нацыянальны камітэт]], з ліпеня 1917 года — Таварыства беларускай культуры. У 1917 годзе выходзіла 2 разы на тыдзень, 1918 годзе штотыдзень.
 
== Змест газеты ==
У 1917 годзе развівала традыцыі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ) і газеты «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Выяўленая ў праграмных матэрыялах ідэя «вольнай Беларусі» мела рамантычны характар: акцэнтавалася ўвага на культурна-асветных і дэмакратычных традыцыях беларускага народа, на яго прыярытэце ў станаўленні свецкай беларускай культуры, кнігадрукавання, на абарончай пазіцыі Беларускі ў дачыненні да імперыялістычнай палітыкі царскай [[Расійская імперыя|Расіі]] і [[Рэч Паспалітая|Польшчы]]. Заклікала да адраджэння краю, добрасуседскіх адносін з Расіяй, Польшчай, Украінай і Літвой пры ўмове прызнання імі нацыянальнай і культурнай самастойнасці Беларусі.
 
Радок 38:
Вольная Беларусь публікавала асноўныя дакументы Рады БНР, паводле якіх Беларусь абвяшчалася незалежнай дэмакратычнай дзяржавай (31 сакавіка 1918), падтрымала праграму дэмакратызацыі краіны і яе нацыянальнага адраджэння, выступіла за перагляд умоў Брэсцкага міру, што тычылася Беларусі. У 1917 годзе значнае месца ў газеце займалі паведамленні пра нутранае становішча і міжнародныя падзеі, звесткі з франтоў, афіцыйныя матэрыялы Часовага ўрада і органаў мясцовага самакіравання. З сакавіка 1918 года гэтыя аддзелы перайшлі да штодзённай газеты «[[Беларускі шлях (газета, 1918)|Беларусі шлях]]», а Вольная Беларусь засяродзілася на сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурна-асветных праблемах Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацкай культуры. Шмат увагі аддавалася змаганню за беларусізацыю школы, падрыхтоўцы беларускіх падручнікаў, выкрыццю антыбеларускай пазіцыі мясцовых чыноўнікаў, буржуазных партый і груповак, барацьбе са спекуляцыяй і бандытызмам, аб’яднанню ў адзіны нацыянальны фронт патрыятычных сіл беларускага грамадства. Быў апублікаваны артыкул «Дзесяць прыказаннняў для памяці» [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. Газета апублікавала цыкл нарысаў П. Нечыпарэнкі па гісторыі старажытнай Беларусі VIII—XIII ст. у перакладзе з украінскай мовы, даследаванне Лёсіка «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства», «Нашы месты». Друкаваліся «Праграма па гісторыі Беларусі» і іншыя матэрыялы, у якіх падкрэсліваліся самабытны гістарычны шлях беларускага народа і яго высокая культура ў эпоху сярэднявечча, даследаванні [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Рамуальда Зямкевіча]] пра спадчыну [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]] («Друк Скарыны і друк сучасны», «Значэнне Францішака Скарыны ў беларускай культуры»), навукова-папулярныя даследаванні Лёсіка па беларускай мове («Граматыка і родная мова», «Наш правапіс», «Родная мова і яе значэнне»), нацыянальным фальклоры (публікацыі песень, легенд, паданняў), інфармацыя пра мастацкія выстаўкі ў Менску і Вільні. Шэраг нарысаў прысвечаны этнаграфічнаму апісанню сялянскага побыту, развіццю харчовай прамысловасці на Беларусі (артыкулы Рамуальда Зямкевіча, [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандра Уласава]]).
 
=== Літаратура і мастацтва ===
Значнае месца ў газеце займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваныя камедыі [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] «Залёты», «[[Пінская шляхта (п’еса)|Пінская шляхта]]» (у перакладзе на сучасную беларускую мову з «пінчуцкай гаворкі» Лёсіка), верш «Пагоня», цыкл «На ціхім Дунаі», артыкул «Забыты шлях», гісторыка-этнаграфічны нарыс «Хто мы такія?» [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. З архіва Зямкевіча газета надрукавала верш [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Заходзіць сонца за горы», ананімныя вершы і апавяданні. У Вольнай Беларусі ўпершыню апублікаваныя першая рэдакцыя паэмы «[[Сымон-музыка]]» і раздзелы з паэмы «[[Новая зямля (паэма)|Новая зямля]]», драма «[[Антось Лата]]», вершы, апавяданні з цыкла «[[Казкі жыцця]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Актыўнымі супрацоўнікамі Вольнай Беларусі былі [[Змітрок Бядуля]] (друкаваў перадавіцы, артыкул «М. А. Багдановіч», «Галгофа», «Народ і інтэлігенцыя», нарысы «Прыфрантавы рубеж Беларусі», «Хрыстос уваскрос!», вершы, апавяданні), [[Алесь Гарун]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максім Гарэцкі]]. Друкаваліся творы [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]], [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага]], [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]], [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]], [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіяна Шантыра]], [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]], [[Зоська Верас|Зоські Верас]], [[Міхайла Грамыка|Міхайлы Грамыкі]], [[Макар Краўцоў|Макара Краўцова]], пераклады з [[Украінская мова|украінскай]] (вершы [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]), [[Руская мова|рускай]] (апавяданне [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] «Старая Ізергіль»), [[Польская мова|польскай]] (паэма «Чысты чацвер» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]]) моў.
 
Газета мела сталую рубрыку «Беларускі тэатр», асвятляла дзейнасць [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]], віленскага беларускага дзіцячага тэатра С. Корф, дзейнасць клубаў беларускай творчай інтэлігенцыі «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]», Народнага дома імя Максіма Багдановіча, Беларускага таварыства «Цётка» імя Алаізы Пашкевіч-Цёткі, інфармавала пра гастролі тэатральных калектываў, друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламу.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==