Адкрыць галоўнае меню

Змены

158 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
Па колькасці насельніцтва сярод краін Еўропы Чэхія суседнічае з [[Грэцыя]]й, [[Венгрыя]]й, [[Партугалія]]й. Да 1980-х насельніцтва краіны хутка расло, у 1980- прырост запаволіўся, а у 1990-х стаў нулявым, (ў асобныя гады — адмоўным). Найгоршая дэмаграфічная сітуацыя назіралася ў пачатку 2000-х, а вось з 2005 колькасць жыхароў краіны пачала рашуча павялічвацца. Варта адзначыць, што Чэхія абавязана станоўчай дынамікай у вялікай ступені фактару іміграцыі, што была выклікана эканамічнымі поспехамі. Нараджальнасць жа ў 2018 была меншай за смяротнасць (9,2 супраць 10,5 на 1000 чалавек).Як і паўсюль у Еўропе насельніцтва старэе: доля асобаў старэйшых за 65 гадоў амаль дасягнула 20 %, сярэднестатыстынаму чэху ў 2018 было 42,5 гадоў.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ez.html</ref>
 
[[File:Praha - X. Národopisná slavnost v Kinského zahradě 068.jpg|thumb|left|Чэхі ў заходнебагемскіх народных строях]]
Большасць насельніцтва ёсць [[Чэхі|чэхамі]] — каля 95 %, яны размаўляюць [[Чэшская мова|па-чэшску]]. Сярод [[Нацыянальная меншасць|меншасцяў]] — [[славакі]] (каля 2 %), цыганы ([[цыганы]]), [[палякі]], [[яўрэі ў Чэхіі|яўрэі]].
{{таксама}} [[Яўрэі ў Чэхіі]]