Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
паўтор
Радок 21:
Мае падоўжанае цела характэрнай формы з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Луска дробная, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску, спіна цёмна-зялёная ці бурая, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.
 
Здольны перамяшчацца па сушы. Вядомы выпадкі, калі вугры перапаўзалі з аднаго вадаёма ў іншы па вільготнай траве. У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.
 
== Распаўсюджванне ==
Жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы, ад Пячоры да рэк Чарнаморскага басейна. Насяляе вадаёмы басейна [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў [[Азоўскае мора|Азоўскага]], [[Чорнае мора|Чорнага]], [[Белае мора|Белага]], [[Баранцава мора]]ў. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны [[Рака Нёман|Нёмана]], [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] і [[Рака Заходні Буг|Заходняга Буга]]) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя спынілася. Цяпер вугор сустракаецца ў азёрах [[Нарачанская група азёр|Нарачанскай]] і [[Браслаўская група азёр|Браслаўскай]] груп і некаторых іншых, для ўзнаўлення папуляцыі моладзь закупаецца за мяжой.
 
Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі [[Суша|сушы]], перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых [[Возера|азёрах]].
 
== Экалогія і размнажэнне ==
Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Удзень трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: [[нара]], валун, корч, густыя зараснікі травы, часцей за ўсё закопваецца ў глеісты грунт. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці.
 
Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі [[Суша|сушы]], перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых [[Возера|азёрах]].
 
Харчуецца лічынкамі [[Насякомыя|насякомых]], [[Малюскі|малюскаў]], [[Жабы|жабамі]], дробнай рыбай (акунь, джгір, плотка). Меншыя асобіны кормяцца лічынкамі водных насякомых, малюскамі, чарвямі і ракападобнымі. Сезон адкорму цягнецца ўсю цёплую пару года. Зімой не корміцца. Халодную пару года праводзіць у стане спячкі, закопваючыся глыбока ў глей.