Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
== Апісанне ==
Цела апальамаль цыліндрычнае, змеепадобнае, зверху цёмна-зялёнае або бура-чорнае, знізу жаўтаватае ці белае. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 4—6 кг. Самцы, як правіла, значна меншыя за самак. Луска дробная, малапрыкметная, звычайна без серабрыстага водбліску, спіна цёмна-зялёная ці бурая, бакі жоўтыя, пуза жаўтлявае ці белае. Афарбоўка зменлівая і залежыць ад узросту рыбы і характару вадаёма. Скура слізістая і слізкая: жывога вугра вельмі цяжка ўтрымаць у руках.
 
У вільготным паветры (без вады) пры 24 °С вугор захоўвае жыццяздольнасць на працягу 36 гадз., таму што яго слізістая скура можа засвойваць кісларод.