Васіль Міхайлавіч (князь друцкі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Васіль Міхайлавіч''' (1-я пал. XIV ст. — паміж 1394—1398) — князь друцкі.
 
Сын кн. [[Міхаіл Міхайлавіч (князь друцкі)|Міхаіла Міхайлавіча]] з [[Род Друцкіх|роду друцкіх князёў]]. УУпершыню 1374згадваецца годзеяк ''кн. Васіль Друцкі'' сярод сведкаў граматы 1350—1377 гадоў на наданне полацкага кн. Андрэя Альгердавіча баярам [[Род Корсакаў|Фёдару і Дзмітрыю Корсакам]]. Таксама, напэўнамагчыма, у 1374 годзе кн. Васіль са старэйшым братам кн. [[Дзмітрый Міхайлавіч (князь друцкі)|Дзмітрыем]] згадваюцца [[Герман з Вартберга|Германам з Вартберга]] як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага кн. [[Андрэй Альгердавіч|Андрэя Альгердавіча]] на ордэнскі замак Дынабург. Упершыню пэўна згадваецца як кн. ''Васіль Друцкі'' да 1377 года сярод сведкаў надання кн. Андрэя Альгердавіча баярам [[Род Корсакаў|Фёдару і Дзмітрыю КорсакамДынабург]].<ref>''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария… (окончание). — С. 57.</ref>
 
Пасля 1377 года, напэўна, з дваром кн. Андрэя Альгердавіча, кн. Васіль Міхайлавіч ад’ехаў з ВКЛ у Пскоў і зімою 1377—1378 гадоў кароткі час быў у Ноўгарадзе, дзе, на думку А. В. Кузьміна, заказаў перапісванне [[Друцкае Евангелле|Евангелля-Апракаса]]. З Ноўгарада, таксама разам з кн. Андрэям Альгердавічам, кн. Васіль мог быць і ў Маскве, але да 1380 года вярнуўся ў Друцк. У Маскве ж застаўся яго сын, кн. [[Глеб Васілевіч (княжыч друцкі)|Глеб]], які браў удзел у [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]].<ref name=":0">''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария… (окончание). — С. 62.</ref>
 
Паміж 1378 і 1394 гадамі кн. Васіль Міхайлавіч, разам з жонкай кн. Васілісай, аздобіў і даў Евангелле-Апракас друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы, а таксама надаў ёй сяло [[Мураўнічы|Мараўінічы]] з людзьмі і ўсімі даходамі, дзесяціну з жыта ў сяле [[Відзінічы]], 5 пудоў мёду з «чалавека» на Паротвінай зямлі (магчыма, цяпер урочышча Ператоўшчына за 20  км на захад ад Друцка), лукно мёду [[Якімаўка (Крупскі раён)|Якімава]] і паўлукна мёду на [[Худава|Худаве]].<ref name=":0" /><ref>''Варонін В.'' Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.</ref>
 
Каля 1390—1392 года разам з сынам, кн. [[Леў Васілевіч (княжыч друцкі)|Львом]] (''княз Василии Михаилович… Левъ Васильевъ снъ'') быў сярод паручыцеляў перад вял.кн. [[Скіргайла]]м за нейкага Грыдку Канстанцінавіча.<ref>''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария… (окончание). — С. 58.</ref> У рэчышчы гіпотэзы паходжання друцкіх князёў з Гедзімінавічаў, [[Алесь Белы|А. Белы]] выказаў думку пра тоеснасць кн. Васіля Міхайлавіча з паручнай граматы і пінскага кн. Васіля Нарымонтавіча<ref>''Белы А.'' Нарымонтавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 5. — Мінск, 1999. — С. 297—298.</ref>, такая магчымасць аспрэчвалася, хоць і з іншай нагоды, [[Ян Тэнгоўскі|Я. Тэнгоўскім]]<ref>''Tęgowski J''. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań—Wrocław, 1999. — S. 26.</ref>, былі і крыніцазнаўчыя пярэчанні, урэшце, [[Аляксандр Іванавіч Груша|А. Груша]] паказаў уяўнасць асобы пінскага кн. Міхаіла Нарымонтавіча, таму і немагчымасць кн. Васіля Нарымонтавіча зваць Міхайлавічам і лічыць ўнукам, а не сынам кн. Нарымонта<ref>''Груша А. І.'' Мяноўная грамата князя Васіля Нарымонтавіча і фарміраванне пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV — першай трэці XV ст. — Мінск, 2010. — 96 с.</ref>.
 
Меў прынамсі трох сыноў — Льва, Глеба і [[Андрэй Васілевіч (княжыч друцкі)|Андрэя]].
Радок 19:
 
* ''Кузьмин А. В.'' Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 4/2007(40). — С. 50-68.
 
{{Wikidata/Ancestors}}
 
{{DEFAULTSORT:Васіль Міхайлавіч}}