Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Вольная Беларусь публікавала асноўныя дакументы [[Рада БНР|Рады БНР]], паводле якіх Беларусь абвяшчалася незалежнай дэмакратычнай дзяржавай (31 сакавіка 1918), падтрымала праграму дэмакратызацыі краіны і яе нацыянальнага адраджэння, выступіла за перагляд умоў Брэсцкага міру, што тычылася Беларусі. У 1917 годзе значнае месца ў газеце займалі паведамленні пра нутранае становішча і міжнародныя падзеі, звесткі з франтоў, афіцыйныя матэрыялы Часовага ўрада і органаў мясцовага самакіравання. З сакавіка 1918 года гэтыя аддзелы перайшлі да штодзённай газеты «[[Беларускі шлях (газета, 1918)|Беларусі шлях]]», а Вольная Беларусь засяродзілася на сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурна-асветных праблемах Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацкай культуры. Шмат увагі аддавалася змаганню за беларусізацыю школы, падрыхтоўцы беларускіх падручнікаў, выкрыццю антыбеларускай пазіцыі мясцовых чыноўнікаў, буржуазных партый і груповак, барацьбе са спекуляцыяй і бандытызмам, аб’яднанню ў адзіны нацыянальны фронт патрыятычных сіл беларускага грамадства. Быў апублікаваны артыкул «Дзесяць прыказаннняў для памяці» [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. Газета апублікавала цыкл нарысаў П. Нечыпарэнкі па гісторыі старажытнай Беларусі VIII—XIII ст. у перакладзе з украінскай мовы, даследаванне Лёсіка «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства», «Нашы месты». Друкаваліся «Праграма па гісторыі Беларусі» і іншыя матэрыялы, у якіх падкрэсліваліся самабытны гістарычны шлях беларускага народа і яго высокая культура ў эпоху сярэднявечча, даследаванні [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Рамуальда Зямкевіча]] пра спадчыну [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]] («Друк Скарыны і друк сучасны», «Значэнне Францішака Скарыны ў беларускай культуры»), навукова-папулярныя даследаванні Лёсіка па беларускай мове («Граматыка і родная мова», «Наш правапіс», «Родная мова і яе значэнне»), нацыянальным фальклоры (публікацыі песень, легенд, паданняў), інфармацыя пра мастацкія выстаўкі ў Менску і Вільні. Шэраг нарысаў прысвечаны этнаграфічнаму апісанню сялянскага побыту, развіццю харчовай прамысловасці на Беларусі (артыкулы Рамуальда Зямкевіча, [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандра Уласава]]).
 
У снежні 1918 года Менск быў заняты бальшавікамі. Паводле ўспамінаў Лёсіка, «''бальшавіцкія грабежнікі ачысцілі рэдакцыю да апошняй паперкі. Забралі пішучую машынку, шапірографы, рукапісы, канцэляр. паперу, пячаткі, канторскія кніжкі, рахункі, адрасы падпісчыкаў, пісьмы і г.д... Гдзе гэта ўсё дзелася — няма ведама. Загінула навекі, а тым часам там шмат было рукапісаў вядомых беларускіх пісьменнікаў, каторых ніякімі грашыма аплаціць немагчыма, бо гэта былі аўтэнтыкаўтэнтыкі''і»<ref>{{артыкул|аўтар= [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Ксяневіч]]|загаловак= Беларуская Кнігарня|арыгінал= |спасылка= http://kamunikat.org/download.php?item=38006-1.pdf&pubref=38006|аўтар выдання= |выданне= [[Звон (1919)|Звон]]|тып= газета|месца= Менск|выдавецтва= |год= 1919|выпуск= |том= |нумар= 9|старонкі= 3|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl= |archivedate=}}</ref>.
 
== Літаратура і мастацтва ==
Радок 43:
 
Газета мела сталую рубрыку «Беларускі тэатр», асвятляла дзейнасць [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]], віленскага беларускага дзіцячага тэатра С. Корф, дзейнасць клубаў беларускай творчай інтэлігенцыі «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]», Народнага дома імя Максіма Багдановіча, Беларускага таварыства «Цётка» імя Алаізы Пашкевіч-Цёткі, інфармавала пра гастролі тэатральных калектываў, друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламу.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==