Каранёвы чахольчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана перакладам старонкі "Корневой чехлик"
 
дапаўненне
Радок 1:
'''Карнёвы каптурок''' ({{Lang-la|calyptra}}, {{Lang-la2|pilleorrhiza}})  — ахоўнае ўтварэнне кончыка [[Корань расліны|кораня]], які расце. Служыць абаронай пераважна ад механічных пашкоджанняў. Гэта невялікі конусападобны каўпачок, даўжынёй звычайна каля 0,2  мм, радзей (у [[Корань расліны|паветраных каранёў]])  — да некалькіх міліметраў, які затуляе далікатныя клеткі апікальнай мерыстэмы кончыка кораня і частку яго зоны росту.
 
Клеткі карнёвага каптурка ўтвараюцца пры першасным росце кораня за кошт дзялення клетак часткі апікальнай мерыстэмы  — каліптрагена. Клеткі карнёвага каптурка жывуць усяго некалькі сутак і пастаянна злускваюцца з яго паверхні. Вонкавыя пласты клетак каптурка сакрэтуюць слізь, якая складаецца ў асноўным з поліцукрыдаў. Да гэтай слізі прыліпаюць часціцы глебы, што, магчыма, абараняе кончык кораня ад высыхання. У многіх крыніцах паказваецца таксама, што слізь служыць змазкай пры прасоўванні кораня ў глебе.
 
[[Амілапласты]] цэнтральнай зоны каранёвага каптурка служаць [[Статацыт|статалітамі]], якія забяспечваюць [[Геарэцэпцыя|геарэцэпцыю]] і дадатны [[геатрапізм]] растучага кораня.
 
Пры вырошчванні метадам гідрапонікі у некаторых раслін карнёвы каптурок не фармуецца. У той жа час у многіх водных раслін з плавальнымі каранямі (напрыклад, відаў роду [[раска]], [[жабнік]], [[вадзяны арэх]]) карнёвы каптурок можа быць рэдукаваны і заменены каранёвай кішэнькай.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
 
* {{кніга |аўтар=[[Кэтрын Эзау|Эзау К.]] |загаловак=Анатомия семенных растений |том=2 |месца=М. |выдавецтва=Мир |год=1980 }}
* {{Кніга|том=2|год=1980}}
 
== Спасылкі ==
 
* {{З ВСЭ|загаловак=Корневой чехлик — статья из Большой советской энциклопедии. }}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Корань]]