Корань расліны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
Радок 30:
Корань — гэта вегетатыўны орган расліны, які можа працяглы час расці ў даўжыню. Дзякуючы гэтаму ён здольны асвойваць новыя слаі [[глеба|глебы]]. Корань расце верхавінай. Менавіта там знаходзяцца клеткі верхавінкавай утваральнай тканкі, дзяленне якіх забяспечвае рост кораня.
 
Розныя яго ўчасткі адрозніваюцца формай і памерамі. Звонку корань пакрыты спецыяльнай покрыўнай тканкай — рызадэрмай. На самым кончыку карэньчыка знаходзіцца [[каранёвы чахольчык]]. Клеткі каранёвага чахольчыка пакрываюць верхавінкавую ўтваральную тканку кораня і ахоўваюць яе ад пашкоджання часцінкамі глебы.
 
Каранёвы чахольчык утвораны жывымі парэнхімнымі клеткамі. Яны недаўгавечныя і па меры росту кораня і ўкаранення ў глебу паступова злушчваюцца і аслізняюцца. На змену ім з верхавінкавай утваральнай тканкі ўвесь час фарміруюцца новыя клеткі. Слізь, якая ўтвараецца пры разбурэнні клетак каранёвага чахольчыка, ахоўвае кончык кораня ад высыхання і склейвае часцінкі глебы. Пры гэтым утвараецца своеасаблівы канал, па якім расце корань.